Антонаўка (Буда-Кашалёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Антонаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
38 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2336
Паштовыя індэксы
247368
Аўтамабільны код
3
СААТА
3205876006
Антонаўка на карце Беларусі ±
Антонаўка (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Антонаўка (Буда-Кашалёўскі раён)
Антонаўка (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Антонаўка (Буда-Кашалёўскі раён)

Анто́наўка[1] (трансліт.: Antonaŭka, руск.: Антоновка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Рагінскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 23 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 53 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На захадзе меліярацыйны канал.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Побач шаша Доўск — Гомель.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на поўдні пад прамым вуглом далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1880 годзе размяшчаўся хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года побач размяшчаліся аднайменны фальварак, млын.

У 1918 годзе адкрыта школа, якая месцавалася ў наёмнай сялянскай хаце. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 25 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дзербічы» (цэнтр — вёска Дзербічы).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 19 гаспадарак, 38 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1880 год — 20 двароў, 120 жыхароў.
  • 1897 год — 22 двары, 169 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 31 двор, 199 жыхароў.
  • 1959 год — 176 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 19 гаспадарак, 38 жыхароў.

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

  • А. М. Дземчанка — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольнага і партызанскага руху на Гомельшчыне падчас Вялікай Айчыннай вайны, камісар партызанскага атрада, затым камандзір Буда-Кашалёўскай партызанскай брыгады.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0