Антонаўка (Віцебскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Антонаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
1 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212883001
Антонаўка на карце Беларусі ±
Антонаўка (Віцебскі раён) (Беларусь)
Антонаўка (Віцебскі раён)
Антонаўка (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Антонаўка (Віцебскі раён)

Анто́наўка[1] (трансліт.: Antonaŭka, руск.: Антоновка) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Суражскага сельсавета. За 46 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 52 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск, 0,5 км ад аўтадарогі Віцебск — Веліж.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 19 стагоддзі фальварак Антонаўка ў складзе маёнтка Брыгітполле ў Суражскім павеце Віцебскай губерні. Паводле інветара 1846 года фальварак уладанне памешчыка Восіпа Багдановіча і яго жонкі Эміліі. У пачатку 20 стагоддзя фальварак у Казакоўскай воласці Веліжскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе фальварак ва ўладанні памешчыка І.Багдановіча. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Марчонкаўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У часы Другой сусветнай вайны з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца кастрычніка 1943 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія спалілі 2 двары і загубілі 25 жыхароў, 3 жыхары загінулі ў баях супраць гітлераўскіх войск на франтах вайны і 4 у партызанскай барацьбе. З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Балашоўскім сельсавеце. З 20 студзеня 1960 года ў Віцебскім, з 1962 года ў Лёзненскім, з 1965 года зноў у Віцебскім раёнах. З 20 чэрвеня 2013 года ў Суражскім сельсавеце.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 18 двароў, 127 жыхароў (1846)
  • 22 двары, 121 жыхар (1926)
  • 7 гаспадарак, 11 жыхароў (2000)
  • 1 гаспадарка, 1 жыхар (2018)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]