Асечана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Асечана)
Вёска
Асечана
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 30 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовыя індэксы
222034
Аўтамабільны код
5
Асечана на карце Беларусі ±
Асечана (Беларусь)
Асечана
Асечана (Мінская вобласць)
Асечана

Асе́чана[1] (трансліт.: Asiečana, руск.: Осечено) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з 1524 года, запісана баярынам Васілём Сенкавічам. Належала князю Багдану Фёдаравічу Адзінцэвічу. У 1790 годзе — фальварак Чарэйскага графства.

У 1880 годзе дзейнічаў вінакурны завод. У пачатку XX стагоддзя ў складзе Чарэйскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. З 1924 года ў Заборскім сельсавеце Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі, потым Крупскага, Халопеніцкага, зноў Крупскага раёнаў. У 1930-я гады вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Пуцілавец».

На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 28 чалавек, у партызанскай барацьбе 7, знішчана 15 мірных жыхароў. Вёска была часткова спалена.

Пасля вайны вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса «Бальшавік», з 1960 года — саўгаса «40 год Кастрычніка», з 1961 годзе ў складзе саўгаса, потым калгаса «Касянічы». З 5 мая 1962 года да 28 мая 2013 года ў складзе Абчугскага сельсавета[2].

На 1 студзеня 1998 года — 33 гаспадаркі, 47 жыхароў, працуе крама[3].

З 28 мая 2013 года вёска ў складзе Акцябрскага сельсавета[4].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Асе́чына
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]