Астроўна (Бешанковіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Астроўна)
Аграгарадок
Астроўна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
1 173 чалавекі (1994)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2131
Паштовы індэкс
211364
Аўтамабільны код
2
СААТА
2205836061
Астроўна на карце Беларусі ±
Астроўна (Бешанковіцкі раён) (Беларусь)
Астроўна (Бешанковіцкі раён)
Астроўна (Бешанковіцкі раён) (Віцебская вобласць)
Астроўна (Бешанковіцкі раён)

Астро́ўна[1] (трансліт.: Astroŭna, руск.: Островно) — аграгарадок (былая вёска) у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці на беразе возера Астроўна. Уваходзіць у склад Астровенскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прыкладна ў 1520-я ваявода віцебскі Іван Сапега заснаваў Астровенскі замак. Гэтыя землі належалі да маёнтку Палонна ў складзе Віцебскага павета[2] і засталіся яму і брату Янушу ў спадчыну ад маці, князёўны Фядоры Друцкай-Сакалінскай. Першы пісьмовы ўспамін пра Астроўну як спадчыну дзяцей І. Сапегі датуецца 1546, калі яго ўдава атрымала велікакняжацкі дазвол заснаваць каля замка мястэчка. Пазней маёнткам валодалі сын Іван (сын Івана) і Міхал (сын Януша) Сапегі. У 1591 Астроўна перайшла да Рыгора, сына І. Сапегі. Цягам 16001633 гэтым абшарам валодаў адзіны сын Рыгора, Аляксандр Дажбог Сапега. Адначасна частка Астроўна належала ўнукам Януша, Мікалаю і Льву Сапегам, потым сыну Мікалая, Фёдару.

У ваколіцах Астроўна, 1830-я

У 1622 А. Д. Сапега заснаваў у Астроўна кляштар дамініканцаў. Па яго смерці частка мястэчка адыйшла да дачкі Ганны і яе мужа Станіслава Нарушэвіча; удзел Фёдара ў 1650 падзялілі сыны яго сясцёр — Валовічы, Трызны і Камароўскія.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Астроўна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабілася цэнтрам воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. На кан. XVIII ст. у мястэчку было 19 двароў, на галоўнай плошчы стаяла ратуша. У гэты час тут рэгулярна з 15 жніўня да 1 верасня праводзіўся кірмаш.

У пачатку Вайны 1812 года ў ваколіцах Астроўна адбылася бітва паміж французскім авангардам Ж. Мюрата і часткай сіл I Заходняй арміі М. Б. Барклая дэ Толі[3], у выніку якой мястэчка было разбурана. Станам на 1888 у мястэчку было 70 дамоў, у пач. XX ст. — 126 дамоў.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Астроўна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Астроўну вярнулі ў склад БССР, дзе яна зрабілася цэнтрам сельсавета. Станам на 1969 у вёсцы было 264 двары, на 1990 — 535, на 1994 — 554. У 2005 Астроўна атрымала афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Астроўна працуюць сярэдняя школа, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Найсв. Тройцы

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Ратуша (XVIII ст.)
  • Сінагога
  • Царква

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Насевіч В. Віцебскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 455—456. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  3. Свод памятников истории и культуры Белоруссии. — Минск: БелСЭ им. Петруся Бровки, 1985. — С. 124.
  4. Насевіч В. Астроўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 224.
  5. Насевіч В. Астроўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 223.
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]