Багушы (Брагінскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Багушы, Брагінскі раён)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Багушы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Аўтамабільны код
3
Багушы на карце Беларусі ±
Багушы (Брагінскі раён) (Беларусь)
Багушы (Брагінскі раён)
Багушы (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Багушы (Брагінскі раён)

Багушы́[1] (трансліт.: Bahušy, руск.: Богуши) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Буркоўскага сельсавета.

Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 16 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 25 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 135 км ад Гомеля.

На тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (195 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.

Транспартная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін — Камарын.

Планоўка складаецца з 2 крывалінейных вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якіх з захаду далучаюцца 2 кароткія прасталінейныя вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1850 годзе ўласнасць казны. У 1879 годзе ўваходзіла ў Астраглядаўский царкоўны прыход. Паводле перапісу 1897 года капліца, школа граматы, хлебазапасная крама, у Мікуліцкай воласці.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Богушского сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі. У 1931 годзе арганізаваны калгас імя Будзёнага, працавалі гамарня і вятрак. Паводле перапісу 1959 года ўваходзіла ў склад саўгаса «Астрагляды» (цэнтр — вёска Астрагляды).

Паблізу ёсць радовішчы жалязнякоў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 1986 год — жыхары (195 сем'яў) пераселены.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1834 год — 31 двор.
  • 1850 год — 35 двароў, 276 жыхароў.
  • 1897 год — 106 двароў, 755 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 128 двароў.
  • 1930 год — 130 двароў, 767 жыхароў.
  • 1959 год — 599 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхароў няма.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]