Бальшухі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Бальшухі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
18 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
Бальшухі на карце Беларусі ±
Бальшухі (Беларусь)
Бальшухі
Бальшухі (Віцебская вобласць)
Бальшухі

Бальшу́хі[1] (трансліт.: Baĺšuchi, руск.: Большухи) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Вымнянскага сельсавета. За 23 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 28 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 19 стагоддзі Бальшухі ў Віцебскім павеце Віцебскай губерні. У 1878 годзе маёнтак, 585 дзесяцін зямлі, маёмасць памешчыка Ф.Каліноўскага, у Вымнянскай воласці. У пачатку 20 стагоддзя фальварак, належаў мешчаніну С.Мацкевічу. У сакавіку 1924 года вернуты ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Котаўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). Вясковыя дзеці наведвалі працоўную школу 1-й ступені ў сяле Котава.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1 двор, 4 жыхары (1905)
  • 4 двары, 16 жыхароў (1926)
  • 9 гаспадарак, 18 жыхароў (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]