Банькаўшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Банькаўшчына)
Вёска
Банькаўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 0 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Аўтамабільны код
6
СААТА
7246812004
Банькаўшчына на карце Беларусі ±
Банькаўшчына (Беларусь)
Банькаўшчына
Банькаўшчына (Магілёўская вобласць)
Банькаўшчына

Ба́нькаўшчына[1] (трансліт.: Bańkaŭščyna, руск.: Баньковщина) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Капачоўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гарадзішча ранняга жалезнага веку (1-е тысячагоддзе да н.э. — 1-е тысячагоддзе н.э.) згадваецца ў 1634 г. Знаходзіцца за 1 км на захад ад вёскі на мысе правага берага р. Чорнай, ва ўрочышчы Гарадок. З’яўлялася гарадзішчам-сховішчам. Пляцоўка авальная, памерам 28 на 20 м, мае па краі абарончы вал, а таксама тры валы з поўдня і ўсходу, якія падковай ахопліваюць гарадзішча.[2]

У 1747 годзе вёска, 6 двароў. Згадваецца ў 1766 годзе як вёска ў складзе фальварка Кісловічы ў Мсціслаўскім ваяводстве[3]. У 1834 годзе 9 двароў, 42 жыхары, у Мсціслаўскім павеце. У 1897 годзе 19 двароў, 138 жыхароў, у Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе 25 двароў, 161 жыхар.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Лютненскага сельсавета[4].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Адкрыў у 1960-ыя гады Л. В. Аляксееў, абследаваў у 1978 г. М. А. Ткачоў. Культурны пласт не выяўлены. Раскопкі не праводзіліся.
  3. НГАБ у Мінску, ф. 1731, воп. 1, спр. 41, арк. 1096
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20.11.2013 N 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 13 ліпеня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]