Бароўка (Магілёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Бароўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 197 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213119
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244852006
Бароўка на карце Беларусі ±
Бароўка (Магілёўскі раён) (Беларусь)
Бароўка (Магілёўскі раён)
Бароўка (Магілёўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Бароўка (Магілёўскі раён)

Баро́ўка[1] (трансліт.: Baroŭka, руск.: Боровка) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Сідаравіцкага сельсавета. Размешчана за 25 км на поўдзень ад Магілёва, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Дашкаўка на лініі Магілёў — Жлобін. Рэльеф раўнінны, на захад і поўдня мяжуе з лесам. На захадзе цячэ р. Ялец (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па шашы Санкт-Пецярбург — Адэса, якая праходзіць побач з вёскай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Вядома ў Расійскай імперыі з пачатку XX ст. У 1909 годзе вёска ў Грудзінаўскай воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губерні.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 20 жніўня 1924 года ў Слабодкаўскім сельсавеце Лупалаўскага, з 2 сакавіка 1931 года Магілёўскага раёнаў, з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

У 1930 годзе арганізаваны калгас імя К. Я. Варашылава.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 4 чэрвеня 1965 года ў Сідаравіцкім сельсавеце. У 1966 годзе да вёскі далучана в. Доры 2. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Расія» (цэнтр — в. Сідаравічы). Размяшчаліся ферма буйной рагатай жывёлы, комплекс па вырошчванні буйной рагатай жывёлы, працаваў магазін.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка Г-падобная. Галоўная просталінейная вуліца (адрэзак шашы) арыентавана шыротна. Ад яе заходняга канца адыходзіць на поўдзень кароткая просталінейная вуліца. Забудавана двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На паўднёва-ўсходняй ускраіне — гаспадарчы сектар.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]