Барсукі (Докшыцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Барсукі, Докшыцкі раён)
Аграгарадок
Барсукі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 457 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2157
Паштовыя індэксы
211729
Аўтамабільны код
2
СААТА
2221820006
Барсукі на карце Беларусі ±
Барсукі (Докшыцкі раён) (Беларусь)
Барсукі (Докшыцкі раён)
Барсукі (Докшыцкі раён) (Віцебская вобласць)
Барсукі (Докшыцкі раён)

Барсукі́[1] (трансліт.: Barsuki, руск.: Барсуки) — аграгарадок у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Докшыцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аграгарадок знаходзіцца за 4 км у напрамку на паўночны захад ад горада Докшыцы, за 195 км ад Віцебска, за 5 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Порплішча[2], на аўтамабільнай дарозе Р3. У напрамку на паўночны захад ад аграгарадка працякае рака Астраўлянка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Порплішча, пазней гміны Докшыцы Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.

Да 29 снежня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Докшыцкага сельсавета[3], да 21 верасня 1987 года — у склад Порплішчанскага сельсавета[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1921 год — 338 жыхароў, 61 двор[5].
  • 1931 год — 343 жыхары, 65 двароў[6].
  • 1995 год — 560 жыхароў, 192 двары[2].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Каталіцкая капліца (пасля 2000 г.);
  • Каталіцкая капліца (XX ст.);
  • Капліца Святой Ефрасінні Полацкай (2008);
  • Будынак школы (1932);
  • Каменны крыж, размешчаны на могілках з праваслаўнай капліцай.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923)
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 33.
  6. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 23

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 318. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 23. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Докшицкий район: карта. Докшицы: план.. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-44. Выданне 1980 г. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]