Бартнікі (Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Бартнікі)
Вёска
Бартнікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 88 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225367
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204807006
Бартнікі на карце Беларусі ±
Бартнікі (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Бартнікі (Баранавіцкі раён)
Бартнікі (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Бартнікі (Баранавіцкі раён)

Ба́ртнікі[1] (трансліт.: Bartniki, руск.: Бартники) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчаны за 28 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 229 км ад Брэста, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск.

Да Бартнікаў далучана сумежная вёска Галёня, дзе знаходзіцца панская сядзіба Слізняў і аўтобусны прыпынак.

Працуе магазін.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1897 годзе вёска ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, хлебазапасны магазін, 2 кузні, капліца, ветраны млын, карчма. Побач з вёскай знаходзілася сядзіба Бартнікі: 1 двор, 19 жыхароў, працавалі вінакурны завод і ветраны млын.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны ў баях загінулі 30 вяскоўцаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 103 двары, 528 жыхароў (1897)
  • 124 дамы, 688 жыхароў (1921)
  • 816 жыхароў (1939)
  • 545 жыхароў (1959)
  • 448 жыхароў (1970)
  • 120 двароў, 180 жыхароў (1998)
  • 84 гаспадаркі, 152 жыхары (2005)

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Капліца-пахавальня
  • Сядзіба Слізняў (з паркам і возерам)
  • Выток ракі Рудзіцы

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]