Бездзеж

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Бездзеж)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Бездзеж
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1644
Паштовы індэкс
225848
Аўтамабільны код
1
Бездзеж на карце Беларусі ±
Бездзеж (Беларусь)
Бездзеж
Бездзеж (Брэсцкая вобласць)
Бездзеж

Бе́здзеж[1] (трансліт.: Biezdziež, руск.: Бездеж) — аграгарадок у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Бездзежскага сельсавета. Знаходзіцца ў балоцістай мясцовасці непадалёку ад Спораўскага возера. Паштовы індэкс — 225848.

Геалогія[правіць | правіць зыходнік]

За 0,3 км на захад ад вёскі знаходзіцца Бездзежскае радовішча мелу. Паклад у выглядзе адорвеня звязаны з марэннымі адкладамі дняпроўскага зледзянення.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Бездзеж датуецца 1409 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мястэчка ўвайшло ў склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. 8 верасня 1771 года прыхільнікі Барскай канфедэрацыі пад камандай гетмана вялікага Міхала Казіміра Агінскага ў бітве пад Бездзежам[2] прымусілі невялікі расійскі атрад скласці зброю.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Бездзеж апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, Слонімскай губерні1797 года ў Літоўскай, з 1801 года ў Гродзенскай губерні).

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Бездзеж апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Драгічынскага павета Палескага ваяводства.

У 1939 годзе Бездзеж увайшоў у БССР. У 1940 годзе статус паселішча панізілі да вёскі, якая стала цэнтрам сельсавета Драгічынскага раёна.

17 студзеня 1999 года ў вёсцы быў адкрыты Бездежскі музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок»[3][4]. Пры доме культуры дзейнічае ансамбль народнай песні і музыкі «Сваякі».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1830 — 176 муж., з іх шляхты 6, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-хрысціян і сялян 169[5]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бяздзі́ж
  2. Bezdzież // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 163
  3. Вероника Черкасова. Единственный в мире музей фартуков находится в белорусской деревне // «Салідарнасць», 29 кастрычніка 2004.
  4. Валентина Козлович. В. Казловіч. Турист, как и лен, любит поклон // «Советская Белоруссия» № 232 (22142), 8 снежня 2004.
  5. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]