Белыя Баркі
Вёска
Белыя Баркі
|
Бе́лыя Баркі́[1], да 2010 года Баркі́[2] (трансліт.: Barki, руск.: Борки) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Халопеніцкага сельсавета.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Янаўшчынскага сельсавета[3].
У 2010 годзе ў сувязі з далучэннем да Халопеніцкага сельсавета, дзе мелася вёска Баркі, вёска была перайменавана ў Белыя Баркі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Непадалёку ад вёскі знаходзіцца група курганоў, якія ў народзе называюць французскімі магіламі. У 1678 годзе вёска маёнтка Чарэя, уласнасць падскарбія Бенедыкта Паўла Сапегі ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1713 годзе было 5 валок зямлі, 16 двароў. У 1760 годзе вёска Белаборкі ў Чарэйскім графстве ў закладзе ў віцебскага ваяводы Юзафа Давойна Салагуба, 17 «дымоў».
У 1847 годзе вёска Белыя Баркі ў Сенненскім павеце, адносілася да маёнтка Старожышча, уласнасць паноў Рашкоўскіх, 149 жыхароў. Было 38 коней, 8 валоў, 32 каровы, 92 авечкі. У пачатку XX стагоддзя вёска ў Лісічанскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 33 двары, 227 жыхароў, хлебазапасная крама, належала пану Яноўскаму.
Пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў Чарэйскім, потым у Крупскім раёнах Мінскай вобласці. У 1929 годзе створаны калгас «Чырвоныя Баркі». У 1941 годзе ў вёсцы 42 двары, 180 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінуў 1 чалавек, знішчаны 17 мірных жыхароў. Пасля вайны вёска ў складзе саўгаса, потым — калгаса «Сялява». На 1 студзеня 1998 года 34 гаспадаркі, 61 жыхар[4].
Зноскі
- ↑ Решение Крупского районного Совета депутатов от 05.04.2010 N 158 О переименовании сельского населенного пункта(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2024. Праверана 8 верасня 2018.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Архівавана 28 чэрвеня 2021. (руск.)
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх