Белькавічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Белькавічы)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Белькавічы
Bieĺkavičy (01).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
17 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Белькавічы на карце Беларусі ±
Белькавічы (Беларусь)
Белькавічы
Белькавічы (Мінская вобласць)
Белькавічы

Бе́лькавічы[1] (трансліт.: Bieĺkavičy, руск.: Бельковичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 38,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 31,5 км ад Мінска, 12 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы, каля ракі Пціч (прыток Прыпяці).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае і Расійская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

Па другім баку ракі Пцічы месціцца вёска Грэбень, старажытная Грэбня. Тут праходзіў адвечны тракт з Менска ва Украіну, існаваў паром ці пераправа, а пазней умацаваны мост. На мосце бралася мыта паводле дакумента вялікага князя Уладзіслава Вазы, выданага ў 1633 годзе[2]. У Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У канцы XVIII ст. вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, шляхецкая ўласнасць. У 1816 годзе ўласнасць Асоўскіх. У 1870 годзе вёска Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1888 годзе адкрытая школа граматы, у 1890 годзе вучылася 5 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У пачатку 1930-х гадоў створаны калгас.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У наваколлі вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У чэрвені 1943 года вёска была спалена і забіта 6 яе жыхароў.

Пасля вайны вёска была адноўленая.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 — 13 двароў, 131 жыхар
  • 1897 — 31 двор, 215 жыхароў
  • 1908 — 36 двароў, 190 жыхароў
  • 1917 — 39 двароў, 250 жыхароў
  • 1940 — 34 двароў, 109 жыхароў
  • 1960 — 128 жыхароў
  • 1999 — 32 жыхары
  • 2002 — 12 двароў, 29 жыхароў
  • 2010 — 17 жыхароў
  • 2012 — 10 гаспадарак, 19 жыхароў

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Дачны завулак
  • Палявая вуліца
  • Пасечная вуліца
  • Цэнтральная вуліца[3]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Jelski A., 1880, с. 213
  3. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белькавічы // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 117. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Jelski A. Bielkowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — 1880. — С. 213. — 960 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]