Беразнякі (Жыткавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Беразнякі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
368 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216824006
Беразнякі на карце Беларусі ±
Беразнякі (Жыткавіцкі раён) (Беларусь)
Беразнякі (Жыткавіцкі раён)
Беразнякі (Жыткавіцкі раён) (Гомельская вобласць)
Беразнякі (Жыткавіцкі раён)

Беразнякі́[1] (трансліт.: Bierazniaki, руск.: Березняки) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавета.

Вакол лес.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 81 км на паўночны захад ад Жыткавіч, 23 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 313 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Побач аўтадарога Мікашэвічы — Слуцк. Планоўка складаецца з дугападобнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, на поўнач ад якой праходзіць прасталінейная, шыротная вуліца, на поўдні — зігзагападобная, арыентаваная з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Інвентар 1805 года згадвае Бярэзнікі як невялікі населены пункт. У 1811 годзе валоданне графа Чапскага. У 1908 годзе ў Грабаўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

Паводле Рыжскага дагавора ад 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы. З верасня 1939 года ў складзе БССР. Нямецкія акупанты ў другой палове лютага 1943 года забілі 212 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на ўсходняй ускраіне вёскі) і цалкам спалілі вёску. Вызвалена 5 ліпеня 1944 года. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Случ» (цэнтр — вёска Мілевічы). Дзейнічаюць 9-гадовая школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 168 гаспадарак, 368 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1811 год — 41 двор.
  • 1897 год — 337 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 59 двароў, 370 жыхароў.
  • 1940 год — 124 двары, 496 жыхароў.
  • 1959 год — 649 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1994 год — 432 жыхары, 188 двароў
  • 2004 год — 168 гаспадарак, 368 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]