Бернікі (Віцебскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Бернікі, Віцебскі раён)
Вёска
Бернікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
0,187818[1] км²
Насельніцтва
  • 188 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовыя індэксы
211341
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212812006
Бернікі на карце Беларусі ±
Бернікі (Віцебскі раён) (Беларусь)
Бернікі (Віцебскі раён)
Бернікі (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Бернікі (Віцебскі раён)

Бе́рнікі[2] (трансліт.: Bierniki, руск.: Берники) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Варонаўскага сельсавета. Плошча 18,7818 га [1]. Каля возера Бернскае. За 9 км на паўднёвы ўсход ад Віцебска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 18 стагоддзі сяло, фальварак у складзе маёнтка Тулава ва ўладанні Кошчыцаў у Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1750 годзе Міхаіл Кошчыц заклаў фальварак Бернікі віцебскім базяыліянам. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. У 1785 годзе сяльцо. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губернях. У 19 стагоддзі вёска — цэнтр аднайменнага маёнтка ў Каралёўскай воласці. У 1878 годзе маёнтак, 60 дзесяцін зямлі ва ўладанні памешчыка Навіцкага. У 1905 годзе мела 9 дзесяцін зямлі, адносілася да Шульцаўскай сельскай грамады, маёнтак, 1 двор, 60 дзесяцін зямлі ва ўладанні Навіцкага і старавера Хлубнікава. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Рудніцкім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана гітлераўскімі войскамі, якія ў кастрычніку 1943 года знішчылі тут 90 двароў і загубілі 6 жыхароў, 36 чалавек прымусова вывезлі ў Германію. На франтах загінулі 13 вяскоўцаў. З 16 ліпеня 1954 года ў Варонаўскім сельсавеце. У 1996 годзе ў складзе саўгаса «Вароны».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2 двары, 5 жыхароў (1905)
  • 10 двароў, 54 жыхары (1926)
  • 99 двароў, 380 жыхароў (1941)
  • 26 гаспадарак, 66 жыхароў (1996)
  • 29 гаспадарак, 187 жыхароў (2018)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы знаходзіцца дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўная царква Святой Ксеніі Пецярбургскай

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]