Блізная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Блізная)
Вёска
Блізная
Блізная з вышыні птушынага палёту
Блізная з вышыні птушынага палёту
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Стараста
Антаніна Васілеўна Жарнасек
Першая згадка
Насельніцтва
  • 67 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовы індэкс
225154
Аўтамабільны код
1
СААТА
1256856007
Блізная на карце Беларусі ±
Блізная (Беларусь)
Блізная
Блізная (Брэсцкая вобласць)
Блізная

Блізна́я[1] (трансліт.: Bliznaja, руск.: Близная) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавета.

Па адной версіі, назва паходзіць ад ракі Блізёнкі каля вёскі, па другой — ад двух ручаёў па баках вёскі, такім чынам яна размешчана блізка да іх.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сяло Блізная «…з людзьмі даннымі і цяглымі, і з землямі тых людзей ворнымі і бортнымі, і з лугамі…» было нададзена Богушу Багавіцінавічу, прывілеем ад 1516 года кароль Жыгімонт Стары пацвердзіў свайму маршалку і пісару ўласнасць «на вечнасць».

План дома аканома на «двары» ў Блізнай, паводле інвентара 1604 года, рэканструкцыя Юрыя Якімовіча.

Паводле інвентара 1604 года, у Блізнай быў фальварак, які складаўся з «двара» і гумнішча. На «двары» стаяў дом аканома, будавалася вялікая грыдня для чэлядзі, таксама былі грыдня пастуха, піўніца з дрэва, два свірны для захоўвання збожжа, стайня і абора. Дом аканома — ускладнены варыянт трохкамернага жытла, справа ад пярэдняга пакою вялікая святліца з 5 вокнамі, кафлянай печчу і камінам, злева — малая святліца з 2 вокнамі «палатнянымі блонамі» і жылая камора. Дом крыты драніцамі (гонтай), астатнія пабудовы — саломай. На гумнішчы, агароджаным дылямі, была стадола для абмалоту снапоў і адрына для захоўвання сена і саломы, абедзве пакрытыя саломай. Пры фальварку было 5 ставоў з мукамольнымі млынамі, адзін млын з двума працоўнымі коламі, астатнія — з адным.[2]

У 1687 годзе Блізная — адзін з фальваркаў маёнтка Ружаны, уласнасць Сапегаў.

У 1890 годзе маёнтак Блізна з фальваркам Белае Поле, агулам 3602 дзесяціны зямлі, уласнасць Леана Мілашэўскага. Мілашэўскімі ў Блізнай створаны сядзібна-паркавы комплекс, які да цяперашняга часу захаваўся часткова.

Да 21 студзеня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Славаціцкага сельсавета[3], да 12 ліпеня 1963 года — у склад Ружанскага сельсавета[4], да 16 красавіка 1973 года — у склад Вольскага сельсавета, пасля — у складзе Ружанскага сельсавета.

Мікратапанімія[правіць | правіць зыходнік]

Від з Рынкавай плошчы Ружан у бок вуліцы Блізнай.
  • Ружанская — ранейшая вуліца, цяпер участак дарогі за межамі вёскі, у кірунку Ружан. Афіцыйна, станам на 2022 год, вуліцы няма, дамы абапал дарогі знесены і пахаваны ў 2020—2022 гадах. У Ружанах дарога працягвалася як вуліца Блізная і вяла да Рынкавай плошчы.
  • Блізёнка — ручай на паўночна-ўсходнім ускрайку вёскі, пачынаецца з крыніцы Дубіна, цячэ праз тарфянішча, затым да ручая прыцякае крыніца асвечаная святарамі Свята-Аляксандра-Неўскай царквы і ўпарадкаваная мясцовымі жыхарамі, паблізу невялікая штучная студня, куды раней ставілі збаны з малаком для даўжэйшага захоўвання. Далей Блізёнка ўпадае ў выкапанае Новае возера, з яго ў сетку меліярацыйных каналаў і потым у Зэльвянку. Крынічная вада ў ручаі цёплая, ён не замярзае, раней мясцовыя жыхары карысталіся гэтым для паласкання бялізны.
  • Вомх — ручай на паўднёва-заходнім ускрайку вёскі, пачынаецца з крыніцы, цячэ праз Брадок і Старое возера (Стас’е возера), упадае ў сетку меліярацыйных каналаў і потым у Зэльвянку. Як і Блізёнка ручай не замярзае.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Яўген Васілевіч Малашэвіч — навуковец-біёлаг, журналіст, кнігавыдавец, аўтар-складальнік шэрагу энцыклапедычных і даведачных выданняў, заслужаны работнік культуры Беларусі.[5]
  • Міхаіл Рубец[be-tarask] — Заслужаны работнік транспарту Украіны, прафесар, кандыдат тэхнічных навук, акадэмік.
  • Аляксандр Віктаравіч Булыга — пяціразовы пераможца конкурсу «Найлепшы зваршчык Беларусі», тройчы найлепшы зваршчык ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь»[6]. Пераможца 7-га рэспубліканскага конкурсу зваршчыкаў у намінацыі «В» — Ручная дугавая зварка[7]. 2-е месца ў намінацыі Газавая зварка (311/OFW) на 10-м Міжнародным конкурсе зваршчыкаў «Залаты кубак Бенардоса» ў 2013 годзе[8].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Якимович Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. : справ. пособие / . — Минск : Навука і тэхніка, 1991. — 367 с.[удакладніць: камент.]
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 12 ліпеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  5. 2 студзеня 2014 г. — 70 гадоў з дня нараджэння (1944) Яўгена Васільевіча Малашэвіча, вучонага-біёлага, журналіста, кнігавыдаўца, аўтара-складальніка шэрагу энцыклапедычных і даведачных выданняў, заслужанага работніка культуры Беларусі
  6. http://www.gtb.by/d/journal/01/1/finalnyj.pdf
  7. https://rep.bntu.by/bitstream/handle/data/2894/%D1%81.%2073-80.pdf
  8. https://www.informdom.com/metalloobrabotka/2013/6/10-i-mezhdunarodnyi-konkurs-svarschikov-zolotoi-kubok-benardosa.html
  9. Усадьба Милашевских: конюшня

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]