У вёсцы знаходзіцца царква Святога Мікалая, збудаваная ў 1658 годзе паводле лямкоўскага паўночна-заходняга тыпу. Яна складаецца з прэсбітэрыя, нефа і бабінца. Гэтая патроенасць выяўляецца і ў цыбулепадобных вежах царквы. Царква рамантавалася і рэканструявалася некалькі разоў. На паўночным муры царкоўнага нефа захаваліся размалёўкі, якія ілюструюць Укрыжаванне і апошні Суд. Паміж прэсбітэрыем і нефам размяшчаецца іканастас 1794 года. У прэсбітэрыі знаходзіцца галоўны алтар з іконай Укрыжавання, побач з якім месціцца больш сціплы алтар 1706 года з іконай Ecce Homo.