Бражэльцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Бражэльцы)
Вёска
Бражэльцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 24 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1594
Аўтамабільны код
4
СААТА
4213804041
Бражэльцы на карце Беларусі ±
Бражэльцы (Беларусь)
Бражэльцы
Бражэльцы (Гродзенская вобласць)
Бражэльцы

Бражэ́льцы[1] (трансліт.: Bražeĺcy, руск.: Бражельцы) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беняконскага сельсавета. 30 двароў, 58 жыхароў (1.01.2004).

Гісторыя вёскі[правіць | правіць зыходнік]

У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў сярэдзіне 16 ст. У 1560 г. сяло ў Эйшышскай воласці Лідскага павета, 10 валок зямлі, дзяржаўная ўласнасць. Кароль Жыгімонт Аўгуст пажалаваў сяло віленскаму канюшаму і падканюшаму, васілішскаму дзяржаўцу Яну Ю'ревічу Валчковічу ў якасці падзякі за пасольскую службу ў Вялікім княстве Маскоўскім. Згадваецца маёнтак Бражэльцы ў інвентары 1730 г. У 2-ой палове 19 — пач.20 ст. вёска Беняконскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 45 сялянскіх душ, уладанне графа Путкамера. У 1908 г. ў вёсцы налічвалася 267 жыхароў, 253 дзесяціны зямлі, 30 коней, 73 галавы буйной рагатай жывёлы. У 1921—1939 гг. у складзе Польшчы. Уваходзіла ў Беняконскую гміну Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1921 г. у калоніі Бражэльцы 42 двары, 249 жыхароў, у аднайменным фальварку 3 двары, 70 жыхароў. З 12.10.1940 г. хутар і маёнтак (52 двары, 296 жыхароў) у Беняконскім сельсавеце Воранаўскага раёна Баранавіцкай, а з 20.9.1944 г. Гродзенскай абласцей. У 1960 г. 190 жыхароў, у 1970 г. 159 жыхароў.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

У складзе сельскагаспадарчага вытворчага калектыву «Эліт — Агра» (цэнтр — вёска Падварышкі). Ферма.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]