Бракава (Магілёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Бракава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213125
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244820016
Бракава на карце Беларусі ±
Бракава (Магілёўскі раён) (Беларусь)
Бракава (Магілёўскі раён)
Бракава (Магілёўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Бракава (Магілёўскі раён)

Бра́кава[1] (трансліт.: Brakava, руск.: Браково) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Княжыцкага сельсавета. Размешчана за 21 км на паўночны захад ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Магілёў І. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. На паўднёвай ускраіне знаходзіцца возера, з якога выцякае р. Лахва (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы МагілёўМінск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з XVII ст. У 1667 годзе маёнтак у Аршанскім павеце, шляхецкая ўласнасць.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1777 годзе сяло, якое ў 1785 годзе было ў складзе маёнтка Галоўчына Магілёўскага павета, з’яўлялася памешчыцкай уласнасцю, меліся вадзяны млын і драўляная царква. У 1847 годзе цэнтр маёнтка. У сакавіка 1862 года вяскоўцы адмовіліся падпісаць складзеныя памешчыкам устаўныя граматы. Памешчык меў тут у 1869 годзе 1051 дзес. зямлі, млын. У 1872 годзе заснаваны сукнавальны завод, які вырабляў 4500 аршын сукна ў год, пачала дзейнічаць гарбарня.

У 1894 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа, якая ў пачатку 1917 года ператворана ў земскую. Паводле перапісу 1897 года сяло (царкоўна-прыходская школа, заезны дом, царква), сядзіба (млын), другая сядзіба ў Княжыцкай воласці Магілёўскага павета.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

У 1920 годзе ў былым маёнтку створана сельска-гаспадарчая арцель «Азараўка», у 1921 годзе — другая сельска-гаспадарчая арцель, у якую ўвайшлі 8 гаспадарак. У 1924 годзе адкрыта хата-чытальня. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1925 годзе займаліся 92 вучні. Дзейнічалі пункт і школа па ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці сярод дарослых, якія ў 1931 годзе наведваў 71 вясковец.

У 1924—1954 гадах цэнтр Бракаўскага сельсавета. У 1926 годзе створана меліярацыйнае таварыства. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Гігант» (32 гаспадаркі), у сакавіка 1931 года — калгас «Іскра» (23 гаспадаркі), 7 мая 1931 года — калгас «Першамайскі» (57 гаспадарак). У пачатку 1930-х г. 4-гадовая школа ператворана ў 7-гадовую, у якой у 1936 годзе было 236 вучняў, дзейнічала бібліятэка.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 239 вяскоўцаў, у памяць аб іх каля будынка школы ў 1959 годзе пастаўлена стэла.

У 1990 годзе цэнтр калгаса імя Калініна. У вёсцы размяшчаліся майстэрні, цэх механізацыі, жывёлагадоўчы комплекс, ферма буйной рагатай жывёлы і цялятнік, вытворчая брыгада, устаноўка па прыгатаванні вітаміннай мукі, млын, працавалі 8-гадовая школа, комплексны прыёмны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, магазін, аддзяленне сувязі, фельч.акушэрскі пункт, аўтаматычная тэлефонная станцыя, клуб, бібліятэка, стадыён, Дом жывёлавода.

У 2007 годзе дзейнічалі сярэдняя школа, аддзяленне сувязі, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Праект планіроўкі і забудовы вёскі распрацаваны ў 1975 годзе Магілёўскім філіялам інстытута «Белкалгаспраект». Планіровачна складаецца з плаўна выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, ад усходняга канца якой на поўдзень і ад цэнтра на поўнач адыходзяць кароткія крывалінейныя вуліцы. Забудавана двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На поўдні вёскі пабудаваны мураваныя двухпавярховыя 4-кватэрныя і аднапавярховыя аднакватэрныя жылыя дамы. Грамадскія будынкі размешчаны сярод жылой забудовы. Вытворчы сектар — на паўночны захад.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]