Булкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Булкаў)
Вёска
Булкаў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
5
Насельніцтва
10[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2357
Паштовы індэкс
247307
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240820006
Булкаў на карце Беларусі ±
Булкаў (Беларусь)
Булкаў
Булкаў (Гомельская вобласць)
Булкаў

Бу́лкаў[2] (трансліт.: Bulkaŭ, руск.: Булков) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 12 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 185 км ад Гомеля, у 1 км ад чыгуначнай станцыі Бумажкова, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Водная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

На поўначы Валожынскі канал.

Транспартная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Транспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтамабільных дарогах, што адыходзяць ад Акцябрскага.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы 12 жылых хат (2005 год). Планіроўка — кароткая просталінейная вуліца, з арыентацыяй з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. Стэла на магіле ахвяр фашызму (устаноўлена ў 1964 годзе). Аўталаўка. У складзе КСУП «Саўгас «Акцябрскі» з цэнтрам у Акцябрскім.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XIX стагоддзя. Па перапісе 1897 года ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. 7 жыхароў вёскі займаліся вырабам лодак.

У 1930 годзе арганізаваны калгас.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у красавіку 1942 года, нямецкія карнікі забілі 88 жыхароў. Частка з іх пахавана на могілках ў магіле ахвяр фашызму. Падчас вайны 4 жыхары вёскі загінулі на фронце. Падпольшчыкі Бабруйска на выкрадзеных з нямецкай друкарні абсталяванні і паперы зблізку вёскі арганізавалі падпольную друкарню, у якой было надрукавана 55 найменняў улётак агульным тыражом 25 500 асобнікаў. З лістапада 1942 года выдавалася газета «Бабруйскі партызан».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 5 двароў, 10 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 6 двароў, 28 жыхароў.
  • 1916 год — 12 двароў, 70 жыхароў.
  • 1920 год — 69 жыхароў.
  • 1940 год — 21 двор, 115 жыхароў.
  • 1959 год — 160 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 19 двароў, 35 жыхароў.
  • 2004 год — 13 двароў, 21 жыхар.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]