Бялавічы (Мастоўскі раён)
Вёска
Бялавічы
| ||||||||||||||||||||
Бяла́вічы[1] (трансліт.: Bialavičy, руск.: Белавичи) — вёска ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Каля Пружанаў (в. Пясчанка) у "Рэвізіі Кобрыньскай эканоміі" 1563 г. засведчанае мужчынскае імя "Белава": "Бѣлава Шевелевичъ"[2]. Там сама паблізу (в. Лыскава) у ХІХ ст. бытавала прозвішча Белавіч, было ваўкавыскае Белавіцкі[3]. Сярод асноў старажытных двухасноўных балцка-літоўскіх імёнаў былі асновы Be-, Lav-[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1822 годзе на ўзвышшы ў паўночна-заходняй частцы вёскі Белавічы, па фундацыі тагачаснай уладальніцы маёнтка Ганараты Аскеркі была пабудавана грэка-каталіцкая царква і асвечана пад тытулам Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. З 1839 года яна дзейнічае як праваслаўная Свята-Пакроўская царква[5].
У 1940—1954 гадах цэнтр Бялавіцкага сельсавета. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Зарудаўеўскага сельсавета[6].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Пакроўская царква (1822) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000367 - Сядзіба
- Прыдарожныя каплічка
-
Свята-Пакроўская царква
-
Брама-званіца
-
Прыдарожныя каплічка
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 23.
- ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-86R3?i=368&cat=2323279 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89DS-C7RM?i=987&cat=2323279
- ↑ Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 78, 105.
- ↑ slowo.grodnensis.by
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 N 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бялавічы (Мастоўскі раён)- Бялавічы (Мастоўскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)