Варонічы (Полацкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Варонічы, Полацкі раён)
Вёска
Варонічы
Мост цераз Ушачу з замчышча
Мост цераз Ушачу з замчышча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 427 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 214
Паштовыя індэксы
211656
Аўтамабільны код
2
СААТА
2238819011
Варонічы на карце Беларусі ±
Варонічы (Полацкі раён) (Беларусь)
Варонічы (Полацкі раён)
Варонічы (Полацкі раён) (Віцебская вобласць)
Варонічы (Полацкі раён)

Варо́нічы[1] (трансліт.: Varoničy, руск.: Вороничи) — вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Ушача. Адміністрацыйны цэнтр Вароніцкага сельсавета. Насельніцтва 543 чал. (1992). Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы захад ад Полацка, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Ветрына, каля возера Варонічы (Варонеч).

Варонеч — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Варонеч (сяло «Вороноч») датуецца 1552 годам. У гэты час тут было 48 дымоў сялян-дольнікаў, 2 путныя баярыны і 4 агароднікі. Большая частка сяла знаходзілася ва ўладанні царквы, рэшта належала полацкім мяшчанам, якія са свайго маёнтка выстаўлялі ў войска Вялікага Княства Літоўскага аднаго ўзброенага конніка.

У Інфлянцкую вайну (15581583), па захопе ў 1563 Полацку маскоўскімі войскамі Івана Грознага, Варонеч зрабіўся адным з фарпостаў абароны Літвы. Паселішча ўключылі ў склад дзяржаўных уладанняў, а ў 1566 полацкі гараднічы Ф. Жук распачаў тут будаванне замка. У 1579, па выгнанні захопнікаў з Полацкага ваяводства, Варонеч вярнулі царкве. Будаванне замка, значнае павелічэнне колькасці жыхароў спрыялі пераўтварэнню сяла ў мястэчка. Станам на 1601 г. у ім было 37 дымоў, царква Раства Багародзіцы, каля ракі Ушача, на гары стаяў замак.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Варонец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Лепельскага павета Віцебскай губерні. У XIX ст. у мястэчку існавалі пачатковая школа, бальніца, царква, касцёл. У пач. XX ст. — 57 двароў.

1 студзеня 1919 г. згодна з пастановай I з'езда КП(б) Беларусі Варонічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 г. Варонічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1941 г. тут было 170 двароў, на 1970 — 163, на 1992 — 243.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Варонічах працуюць сярэдняя школа, бальніца, клуб, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Карчма
Замчышча

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Капліца (1880; каталіцкая)
  • Касцёл (XVIII ст.)
  • Сінагога
  • Сядзіба Лісоўскіх (XVIII ст.)
  • Царква Нараджэння Божай Маці (XVI ст.)
  • Царква Святога Георгія (1863)
  • Вітаўтавыя Талеркі — камень з шасцю адшліфаванымі паглыбленнямі, які яшчэ у канцы XIX ст. ляжаў каля вёскі[5].
  • Вітаўтавы Відэльцы — камень з двума паглыбленнямі, якія формай нагадвалі відэльцы. размяшчаўся на беразе р. Ушачы. Паводле падання, на іх абедаў князь Вітаўт[5].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 415.
  3. Woroniecz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 953.
  4. М. Спірыдонаў, М. Фамін. Варонічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 223.
  5. а б Заикоўскі Эдвард. Беларусы ведалі сваіх — герояў // Спадчына № 2-1995. С. 193—200.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]