Васілевічы (Магілёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Васілевічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 13 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213117
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244856011
Васілевічы на карце Беларусі ±
Васілевічы (Магілёўскі раён) (Беларусь)
Васілевічы (Магілёўскі раён)
Васілевічы (Магілёўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Васілевічы (Магілёўскі раён)

Васіле́вічы[1] (трансліт.: Vasilievičy, руск.: Василевичи) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Сухарэўскага сельсавета. Размешчана за 30 км на паўночны ўсход ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі МагілёўКрычаў. Рэльеф раўнінны. На поўнач цячэ р. Раста (прыток р. Проня). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Еганы, Кругі і далей па шашы Санкт-ПецярбургАдэса.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з пачатку XVII ст. У 1604 годзе сяло ў Даманаўскім войтаўстве Магілёўскага староства-эканоміі Аршанскага павета Віцебскага ваяводства, дзяржаўная ўласнасць.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1785 годзе ў складзе маёнтка Сухары Чавускага павета, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1872 годзе 435 дзесяцін зямлі. Паводле перапісу 1897 года ў Чартоўскай воласці Чавускага павета Магілёўскай губерні.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У 1913 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа, якая размяшчалася ў наёмным памяшканні.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР.

З 20 жніўня 1924 года ў Зарасцянскім сельсавеце Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі, з 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім, з 2 сакавіка 1931 года ў Чавускім, з 12 лютага 1935 года ў Дрыбінскім раёнах, з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа першай ступені, у якой у 1925 годзе было 56 вучняў. У 1924 годзе адкрыта хата-чытальня. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Рассвет».

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 16 верасня 1959 года ў Сухарэўскім сельсавеце Чавускага, з 22 студзеня 1965 года Магілёўскага раёнаў. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Парыжская Камуна» (цэнтр — в. Зарэсце). Размяшчаліся вытворчая брыгада, ферма буйной рагатай жывёлы.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з вуліцы ламанага абрысу, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, няшчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]