Васількова (Мсціслаўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Васількова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Аўтамабільны код
6
СААТА
7246808011
Васількова на карце Беларусі ±
Васількова (Мсціслаўскі раён) (Беларусь)
Васількова (Мсціслаўскі раён)
Васількова (Мсціслаўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Васількова (Мсціслаўскі раён)

Васілько́ва[1] (трансліт.: Vasiĺkova, руск.: Васильково) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. Размешчана на рацэ Волчас. За 32 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 70 км ад Магілёва, 17 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы па лініі Горкі-Сураж. Рэльеф раўнінны.

Да 22 лютага 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Забалацкага сельсавета[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1834 г. 48 двароў, уласнасць памешчыкаў Пячкоўскіх. У 1897 г. 43 двары, 153 жыхары, у Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 г. 164 жыхары, у Расненскай воласці Чавускага павета Магілёўскай губерні. У 1910 г. адкрыта царкоўна-прыходская школа.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1931 г. арганізаваны калгас «Шлях Леніна», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 28 гаспадарак, меў 332 га ворыва.

У Вялікую Айчынную вайну з 15 ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г. вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1999 г. у складзе саўгаса «Забалацце».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2012—2016 г. — нежылая

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]