Весялова (Пухавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Весялова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Весялова на карце Беларусі ±
Весялова (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Весялова (Пухавіцкі раён)
Весялова (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Весялова (Пухавіцкі раён)

Весяло́ва[1] (трансліт.: Viesialova, руск.: Веселово) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Аснова гэтай назвы ляжыць слова «вясёлы».

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 25 км на паўднёвы ўсход ад горада Мар'іна Горка. 2,5 км на поўнач знаходзіцца возера Грымячае.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 20 ст. вядома як урочышча Амельненскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай імперіі.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • пачатак XX ст. — 5 двароў, 31 жыхар.
  • 1926 — 18 двароў, 101 жыхар.
  • 1 студзеня 2002 — 19 двароў, 24 жыхары.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці»(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]