Войраўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Войраўка)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Войраўка
Vojraŭka (2).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
13 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Войраўка на карце Беларусі ±
Войраўка (Беларусь)
Войраўка
Войраўка (Мінская вобласць)
Войраўка

Во́йраўка[1] (трансліт.: Vojraŭka, руск.: Войровка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 45 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 23 км ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы, на рацэ Пяскоўка[2] (прыток Пцічы).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XVIII ст. вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе былі млын, карчма, уласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла, належала да дамена Самуэлева[2]. У канцы XIX ст. у Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Указальнік і прыдарожны крыж, 2019 г.

У 1960 годзе пасёлак.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 — 3 двары, 36 жыхароў
  • 1897 — 13 двароў, 58 жыхароў
  • 1917 — 15 двароў, 81 жыхар
  • 1960 — 69 жыхароў
  • 1999 — 8 жыхароў
  • 2002 — 7 двароў, 9 жыхароў
  • 2010 — 13 жыхароў
  • 2012 — 11 гаспадарак, 15 жыхароў

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Зарэчная вуліца
  • Зялёная вуліца
  • Лугавая вуліца
  • Мінская вуліца
  • Набярэжная вуліца
  • Пагранічная вуліца
  • Палявая вуліца
  • Садовая вуліца
  • Сонечная вуліца
  • Цэнтральная вуліца
  • Цяністая вуліца
  • Шабунёўская вуліца[3]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 Jelski A., 1893, с. 759
  3. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Войраўка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 126. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Jelski A. Wojrówka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — 1893. — С. 759. — 960 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]