Вольна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Вольна)
Аграгарадок
Вольна
Краявіды Вольны
Краявіды Вольны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
854 чалавекі (1998)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовы індэкс
225367
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204807016
Вольна на карце Беларусі ±
Вольна (Беларусь)
Вольна
Вольна (Брэсцкая вобласць)
Вольна

Во́льна[1] (трансліт.: Voĺna, руск.: Вольно) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 27 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск, на аўтамабільнай дарозе Сталовічы — Мір.

Цэнтр эксперыментальнай базы «Вольна — Чэрніхава».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пісьмовых крыніцах вядома як сяло Вольнае з сярэдзіны XVI стагоддзя. У 1567 годзе маёнтак Вольна — шляхецкая ўласнасць Ю. А. Хадкевіча, які выстаўляў у войска 4 коннікі. У 1571 годзе маёнтак, уласнасць Соф’і Слуцкай[удакладніць: камент.], а пасля Астафея Валовіча.

У 1632 годзе ўладальнікі Вольна, новагародскі стольнік Крыштаф Каменскі і яго жонка Алена Друцкая-Горская, фундавалі ў вёсцы царква і манастыр базыльян[3].

У 1768 годзе базыльяне пабудавалі царкву Святой Тройцы. Пры базыльянскім манастыры існавала школа, у якой вучыўся мастацтвазнавец, архітэктар і скульптар Рафал Слізень.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, сяло Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

У 1839 годзе расійскія ўлады скасавалі манастыр, а грэка-каталіцкую царкву перарабілі на праваслаўную. У 1879 годзе мясцовы праваслаўны прыход налічваў каля 5 тысяч вернікаў (з іх 5 % пісьменных), дзейнічала праваслаўнае папячыцельства.

У 1886 годзе дзейнічалі праваслаўная царква, народнае вучылішча (адкрыта ў 1863 годзе), побач з сялом — вінакурны завод і млын. У 1890 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа. У 1897 годзе працавалі народнае вучылішча, царква, хлебазапасны магазін, кузня, піцейны дом, існаваў помнік у гонар вызвалення сялян ад прыгоннай залежнасці.

У 1900 годзе ў народным вучылішчы займаліся 100 хлопчыкаў (настаўніца Г. Тарановіч). З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, вёска Чэрніхаўскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з вёскай размяшчаўся аднайменны фальварак.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Гарадзішчанскага раёна, з 25 снежня 1962 года Баранавіцкага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінуў 21 аднавясковец.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны будынак
Дом культуры

У аграгарадку знаходзіцца выканкам сельсавета, будынак эксперыментальнай базы, працавалі рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, спіртзавод, Дом быту, сярэдняя школа (у 1995 годзе адкрыты краязнаўчы музей), клуб, бібліятэка, амбулаторыя, аптэка, аддзяленне сувязі, ашчадны банк, аўтаматычная тэлефонная станцыя, дзіцячыя яслі-сад, сталовая, 4 магазіны.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1886 год — 61 двор, 470 жыхароў
  • 1897 год — 99 двароў, 341 жыхар
  • 1909 год — 107 двароў, 44 жыхары
  • 1921 год — 125 дамоў, 724 жыхары
  • 1939 год — 941 жыхар
  • 1959 год — 641 жыхар
  • 1970 год — 336 двароў, 1084 жыхары
  • 1998 год — 370 двароў, 854 жыхары
  • 2005 год — 316 гаспадарак, 764 жыхары

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Царква Св. Тройцы

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Палац Слізняў

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Барановичского районного Совета депутатов от 14.03.2008 N 47 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки»
  3. Wolna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 856.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]