Воспін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Воспін)
Вёска
Воспін
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
2
Насельніцтва
2[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2357
Паштовы індэкс
247303
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240804041
Воспін на карце Беларусі ±
Воспін (Беларусь)
Воспін
Воспін (Гомельская вобласць)
Воспін

Во́спін[2] (трансліт.: Vospin, руск.: Оспин) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 29 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 259 км ад Гомеля, у 32 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Транспартная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Транспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка — тры адасобленых, невялікіх участкі з бессістэмнай забудовай. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Дзербін» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы. Аўталаўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1922 годзе пабудавана і адкрыта школа.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у красавіку 1942 года, нямецкія карнікі спалілі 12 двароў і забілі 30 жыхароў. На франтах загінулі 29 жыхароў вёскі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 2 двары, 2 жыхары.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1925 год — 39 двароў.
  • 1940 год — 63 двары, 324 жыхары.
  • 1959 год — 129 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 13 двароў, 16 жыхароў.
  • 2004 год — 6 двароў, 6 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт О́спін

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]