Перайсці да зместу

Востраў (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Востраў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 45 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Востраў (Беларусь)
Востраў
Востраў
Востраў (Мінская вобласць)
Востраў
Востраў

Во́страў[1] (трансліт.: Vostraŭ, руск.: Остров) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета. Месціцца за 23 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 38 км ад Мінска.

У XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Уласнасць Ратынскіх, адносілася да дамена Станіславова[2]. У першай палове XIX стагоддзя Станіслаў Ратынскі прадаў вёску Ваньковічам, якім яна належала да скасавання прыгоннага права[2]. Пасля 1861 года ў Дукорскай воласці Ігуменскага павета.

У 1901 годзе адкрыта 1-класнае народнае вучылішча.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Дукорскай воласці пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1920-х гадоў працавала школа 1-й ступені.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Паводле перапісу 1960 года населены пункт меў статус пасёлка.

  • 1897 год — 45 двароў, 261 жыхар
  • 1908 год — 48 двароў, 305 жыхароў
  • 1917 год — 45 двароў, 311 жыхароў, усе беларусы[4]
  • 1960 год — 88 жыхароў
  • 2002 год — 12 двароў, 37 жыхароў
  • 2009 год — 40 жыхароў
  • 2019 год — 45 жыхароў[5]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Уладзімір Елісеевіч Лабанок (1907—1984) — беларускі дзяржаўны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1943).
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б SgKP 1886, s. 702.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  4. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 95.
  5. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 8 кастрычніка 2024.