Вугалец (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вугалец
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 48 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222818
Аўтамабільны код
5
Вугалец на карце Беларусі ±
Вугалец (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Вугалец (Пухавіцкі раён)
Вугалец (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Вугалец (Пухавіцкі раён)

Вугале́ц[1] (трансліт.: Vuhaliec, руск.: Уголец) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 15 км на паўночны усход ад раённага цэнтра і ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі МінскАсіповічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У XIX — пачатку XX стагоддзяў у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх. Паводле перапісу 1897 года быў хлебазапасны магазін.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасля рэвалюцыі 1917 г. на базе вучылішча адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1922 г. вучыліся 70 хлопчыкаў і дзяўчынак, працавалі 2 настаўнікі. У 1930-х гадах створаны калгас «Чырвоны сцяг», дзейнічала кузня.

З канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 69 двароў, 458 жыхароў
  • У пачатку ХХ ст. — 77 двароў, 502 жыхары.
  • 1999 год — 75 чалавек
  • 2010 года — 48 чалавек

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Мікалай Захаравіч Ашэйчык (нар. 1940) — Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь. Ганаровы грамадзянін г. Салігорска і Мінскай вобласці.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Мемарыяльная дошка на будынку школы. Сведчанне таго, што ў вёсцы базіраваўся Пухавіцкі падпольны райкам КП(б)Б. Пазней дошку перанеслі на адзін з дамоў. У цяперашні час мемарыяльная дошка знікла[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. З краязнаўчых вандровак. Угалец(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]