Вуглы (Акцябрскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Вуглы, Акцябрскі раён)
Вёска
Вуглы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
33
Насельніцтва
  • 41 чал. (2019)
Шчыльнасць
2011 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2357
Паштовы індэкс
247316
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240828086
Вуглы на карце Беларусі ±
Вуглы (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Вуглы (Акцябрскі раён)
Вуглы (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Вуглы (Акцябрскі раён)

Вуглы́[1] (трансліт.: Vuhly, руск.: Углы) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 27 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 170 км ад Гомеля, у 14 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы БабруйскРабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На рацэ Нератоўка (прыток Пцічы). На поўдні меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

На аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, да якой з поўдня далучаецца завулак. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, малочнатаварная ферма. Клуб, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, крама. На заходняй ускраіне вёскі — абеліск у памяць аднавяскоўцаў, што загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны (1969 год).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя, у складзе маёнтка Качай-Балота Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні, якім валодалі ўдава генерал-маёра Анненкава Вера Іванаўна і калежскі асэсар Мікалай Іванавіч Бухарын. У 1879 годзе згадваецца ў ліку паселішчаў Чэрнінскага царкоўнага прыходу.

У 1930 годзе арганізаваны калгас імя М. І. Калініна, працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў красавіку 1943 года спалілі 18 двароў і забілі 30 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 20 жыхароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 33 двары, 64 жыхары.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1844 год — 12 двароў.
  • 1897 год — 33 двары, 216 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1925 год — 45 двароў.
  • 1940 год — 65 двароў, 290 жыхароў.
  • 1959 год — 223 жыхара (паводле перапісу).
  • 1997 год — 59 двароў, 116 жыхароў.
  • 2004 год — 45 двароў, 87 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]