Вугляны (Камянецкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вугляны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 12 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1631
Паштовы індэкс
225052
Аўтамабільны код
1
СААТА
1240864136
Вугляны на карце Беларусі ±
Вугляны (Камянецкі раён) (Беларусь)
Вугляны (Камянецкі раён)
Вугляны (Камянецкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Вугляны (Камянецкі раён)

Вугля́ны[1] (трансліт.: Vuhliany, руск.: Угляны) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці, на левым беразе ракі Лясной. Уваходзіць у склад Рэчыцкага сельсавета.

Знаходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Вугляны знаходзяцца за 7 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Каменца.

Вугляны злучаны адзінай дарогай з вёскай Мартынюкі і далей — з Каменцам. На поўнач ад вёскі пачынаецца тэрыторыя Белавежскай пушчы, ад якой вёску аддзяляе рэчка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па сведчаннях мясцовых краязнаўцаў, праз Вугляны ў старыя часы праходзілі тры галоўныя шляхі:

  1. Каралеўскі (Вільня—Кракаў),
  2. Бурштынавы — ад берагоў Балтыйскага мора ў краіны паўднёвай Еўропы, і
  3. Зварніцкі (саляны) — ад Салотвіна, што ў Закарпацці, да Гародні, якая мела буйныя саляныя склады.

Праз паселішча ішла дарога на Камянец і Брэст.

У пачатку XIX стагоддзя вёска знаходзілася ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні і адносілася да маёнтка генерала Гальберга. У 1818—1820 гадах у гэтай мясцовасці адбываліся антыпрыгонніцкія сялянскія хваляванні. У 1846 годзе вёска адносілася да маёнтка Камянец-Літоўскі, уласнасці ротмістра Антона Касаржэўскага. Мела 15 дзесяцін сядзібнай, 83 дзесяціны ворыўнай зямлі[2].

У 1897 г. вёска з’яўлялася цэнтрам Вуглянскай сельскай гміны Камянец-Літоўскай воласці Брэсцкага павета. Вёска мела хлебазапасны магазін.

У 1905 г. у вёсцы працавала пачатковае народнае вучылішча.

У 1921—1939 гадах вёска знаходзілася ў складзе Польшчы. Адносілася да Каменец-Літоўскай вясковай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

У 1949 г. у вёсцы быў арганізаваны калгас імя Кірава. У пачатковай школе вучылася 48 дзяцей.

13 кастрычніка 1961 г. вёска была перададзена з Рэчыцкага сельсавета ў падпарадкаванне Камянецкага пассавета[3]. 19 мая 1986 г. вярнулася ў склад Рэчыцкага сельсавета з прычыны скасавання Камянецкага сельсавета[4].

У сучасны час гандаль арганізаваны праз аўталаўку.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2009: 31 чалавек
  • 2005: 50 чалавек (30 гаспадарак)
  • 1905: 552 чалавекі
  • 1846: 365 чалавек (50 двароў)[2]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. а б Артыкул «Абярэгі вёскі Вугляны» ў «Народнай газеце», № 40, 4 кастрычніка 2009 г.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2019. Праверана 22 снежня 2019.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 кастрычніка 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 мая 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 20 (1862).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]