Высоцк (Ровенская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Высоцк
укр.: Висоцьк
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
1,85 км²
Вышыня цэнтра
142 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
2235 чалавек (2001)
Шчыльнасць
1208,11 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
3658
Паштовы індэкс
34111
КААТУУ
5621882001
Высоцк на карце Украіны ±
Высоцк (Ровенская вобласць) (Украіна)
Высоцк (Ровенская вобласць)
Высоцк (Ровенская вобласць) (Ровенская вобласць)
Высоцк (Ровенская вобласць)

Высоцк (укр.: Висоцьк) — вёска ва Украіне, на рацэ Гарынь. Цэнтр сельсавета Дубровіцкага раёна Ровенскай вобласці. Насельніцтва 2235 чал. (2001).

Высоцк — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасцейшчыны), на захадзе Палесся.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Тапонім «Высоцк», відаць, утварыўся ад назвы гары, насыпанай тут у старажытнасці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Высоцк датуецца 1005, калі ён знаходзіўся ва ўладанні дубровіцкіх князёў. У Кіеўска-Пячэрскім патэрыку рэдакцыі Іосіфа Трызны значыцца:

" …третіе богомоліе епископию постави(хъ) и придахъ к ней городиъ съ погостиъ в послушаніе и священне и благословенне держати себъ въ туровской епископіи : Пинскъ,.. Дубровица, Виъсочко… и поставихъ перваго епископа Фъому… "

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Высоцк увайшоў у склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Гальшанскіх, Саламярэцкіх, Кашоўскіх, Гедройцаў і іншых. У 1593 і 1613 мястэчка спустошылі казацкія загоны Налівайкі. У 1639 Ян Уладзіслаў Саламярэцкі разам з маці фундаваў у ім грэка-каталіцкую царкву. У гэты час Высоцк быў цэнтрам ключа, тут існаваў замак. У 1654 мястэчка зруйнавалі татары. З 1668 паселішча знаходзілася ва ўладанні Пінскага езуіцкага калегіума. За езуітамі Высоцк упарадкавалі, а побач з замкам узвялі касцёл. Паводле люстрацыі 20 студзеня 1774, у мястэчку было 83 будынкі, аточаны ровам замак, касцёл і царква з званіцай.

Малюнак сядзіба па медзярыту XIX ст.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Высоцк апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Пінскім павеце Мінскай губерні. У 1805 разам з колішнім Дубровіцкім графствам мястэчка перавялі ў склад Ровенскага павета Валынскай губерні. Станам на 1845 у Высоцку было 90 двароў, на 1891 — 187, на 1907 — 234, на 1912 — 344 (разам з вёскай Рэчыца).

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Высоцк апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, спярша ў Сарненскім, а з 1 студзеня 1923 года — у Столінскім павеце Палескага ваяводства.

У 1939 улады СССР перадалі Высоцк у склад УССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XVIII стагоддзе: 1774 — 265 чал., з іх 7 іўдзеяў
  • XIX стагоддзе: 1850 — 234 чал. (130 муж. і 104 жан.); 1891 — 1482 чал., з іх сялян 620 муж. і 596 жан., ваенных 129 муж. і 137 жан.; 1895 — 1815 чал., з іх 1702 праваслаўныя, 13 каталікоў, да 100 пратэстантаў[1]
  • XX стагоддзе: 1907 — 2038 чал., з іх мяшчан 21 муж. і 29 жан., сялян 951 муж. і 940 жан., ваенных 48 муж. і 49 жан.; 1912 — 2776 чал. (разам з вёскай Рэчыца)
  • XXI стагоддзе: 2001 — 2235 чал.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква на здымку да 1915

У Высоцку дзейнічае народны музей гісторыі мястэчка

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Замак (XVI ст.)
  • Касцёл (XVII ст.)
  • Сядзіба (XVIII ст.)
  • Царква (XVII ст.; грэка-каталіцкая)

Зноскі

  1. Wysock // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. S. 111.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]