Вязок (Брагінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вязок
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
СААТА
3203846021
Вязок на карце Беларусі ±
Вязок (Брагінскі раён) (Беларусь)
Вязок (Брагінскі раён)
Вязок (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Вязок (Брагінскі раён)

Вязо́к[1] (трансліт.: Viazok, руск.: Вязок) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Буркоўскага сельсавета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (137 сем'яў) пераселены ў 1992 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 14 км на захад ад Брагіна, 21 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 133 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтадарозе Хойнікі — Камарын.

Планавальна складаецца з доўгай дугападобнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на ўсходзе далучаецца другая вуліца, а на поўдні кароткая, просталінейная, мерыдыянальная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомая з пачатку XIX стагоддзя Ў 1811 годзе згадана як вёска ў Рэчыцкім павеце, валоданне Прозара. Паводле інвентара 1844 года ў складзе маёнтка Хвойнікі. Паводле перапісу 1897 года размяшчаліся капліца, вятрак. У 1908 годзе ў Мікуліцкай воласці Рэчыцкага павета.

У 1926—1927 гадах цэнтр Вязкоўскага сельсавета. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Абуджэнне», працавалі конная крупадрабілка (з 1923 года), гамарня, вятрак (з 1902 года). З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Вязоцкага сельсавета. Уваходзіла ў склад саўгаса «Астрагляды» (цэнтр — вёска Астрагляды).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — жыхароў няма.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1850 год — 32 двары, 202 жыхара.
  • 1897 год — 55 двароў, 361 жыхар (паводле перапісу).
  • 1908 год — 60 двароў 453 жыхара.
  • 1930 год — 97 двароў, 589 жыхароў.
  • 1959 год — 690 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1992 год — жыхары (137 сем'яў) пераселены.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]