Вялень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Вялень)
Вёска
Вялень
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Вялень на карце Беларусі ±
Вялень (Беларусь)
Вялень
Вялень (Мінская вобласць)
Вялень

Вяле́нь[1] (трансліт.: Vialień, руск.: Велень) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 13 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 68 км ад Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Нейкі час уласнасць Барэцкай, у складзе маёнтка Навасёлкі[2]. У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Слуцкім павеце Мінскай губерні, былі карчма і млын, уласнасць генерал-маёра Грабе-Завішы[3]. У 1800 годзе ўласнасць Ратынскага. Паводле перапісу 1858 года ў Ігуменскім павеце.

У 1861 годзе Вялень разам з маёнткам Навасёлкі ў Ратынскага купіў Баніфацый Крупскі. Маёнтак у Крупскага быў адабраны за ўдзел у Паўстанні 1863 года. У 1870 годзе Вялень з іншай маёмасцю Крупскага была перададзена расійскаму чыноўніку Льву Макаву, 200 валок зямлі атрымаў Іван Шэвіч[4]. З другой паловы XIX стагоддзя ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета. Фальварак месціўся там, дзе цяпер вёска Новы Уборак.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[5]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1920-х гадоў працавала школа 1-й ступені. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Іскра», працавала кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічалі савецкія партызанскія брыгады «Беларусь» і «Буравеснік». У перыяд вайны ў вёсцы былі тройчы праведзены карныя аперацыі, вёска спалена[6].

Пасля вайны вёска адноўлена.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 год — 17 двароў, 95 жыхароў
  • 1816 год — 27 двароў, каля 130 жыхароў
  • 1858 год — 127 жыхароў
  • 1897 год — 44 двары, 255 жыхароў
  • 1908 год — 49 двароў, 283 жыхары
  • 1917 год — 59 двароў, 313 жыхароў
  • 1960 год — 292 жыхары
  • 2002 год — 22 двары, 46 жыхароў
  • 2010 год — 20 гаспадарак, 31 жыхар
  • 2012 год — 14 гаспадарак, 19 жыхароў

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Дапаможнік. helper.archonline.by. Праверана 21 снежня 2023.
  3. ГВБ 2013, с. 127.
  4. SgKP 1893, с. 312.
  5. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  6. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 21 снежня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]