Вялікае Горадна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Вялікае Горадна)
Вёска
Вялікае Горадна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовыя індэксы
222030
Аўтамабільны код
5
Вялікае Горадна на карце Беларусі ±
Вялікае Горадна (Беларусь)
Вялікае Горадна
Вялікае Горадна (Мінская вобласць)
Вялікае Горадна

Вялі́кае Го́радна[1] (трансліт.: Vialikaje Horadna, руск.: Великое Городно) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ухвальскага сельсавета.

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Выдрыцкага сельсавета[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

За 0,1 км ад вёскі ўрочышча Замак — гарадзішча VI ст. да н.э. — VII ст., адкрытае ў 1883 годзе Пакроўскім, а таксама курганны могільнік.

Вядомы прынамсі з 1517 і 1526 гадоў, Сігізмунд Герберштэйн згадвае Гродна ў сваіх «Запісках аб маскоўскіх справах» (1549) як паселішча паміж Барысавым і Друцкам на шляху сваіх пасольстваў. З «Запісак» Горадна трапіла на карты Польшчы і ВКЛ, выдадзеныя Вацлавам Градзецкім (1558) і Якубам Гаштальдзі (1567).[3] Невядома ці быў тады падзел на Вялікае і Малое Горадна, ці было толькі адно паселішча.

У 1670 годзе згадваюцца дзве вёскі Вышняе Горадна і Горадна — па 6 дымоў кожнае, у Забобраўскай воласці Аршанскага павета.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Го́радна
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Архівавана 28 чэрвеня 2021. (руск.)
  3. Насевіч В. Л. У складзе Вялікага княства Літоўскага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага р-на. — Мн., 1999. — С. 37-64, 70-73.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]