Вялікая Зімніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Вялікая Зімніца)
Вёска
Вялікая Зімніца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
141 м
Колькасць двароў
122[1]
Насельніцтва
330[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213264
Аўтамабільны код
6
Вялікая Зімніца на карце Беларусі ±
Вялікая Зімніца (Беларусь)
Вялікая Зімніца
Вялікая Зімніца (Магілёўская вобласць)
Вялікая Зімніца

Вялі́кая Зімні́ца[2] (трансліт.: Vialikaja Zimnica, руск.: Великая Зимница) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць ад слова зімні (халодны)[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У гістарычных крыніцах згадваецца каля 1600 года як сяло ў маёнтку Тайманава[4]. На карце 1777 года пазначана як асобная вёска — Зімніца, у пазнейшых крыніцах — Вялікія Зімніцы. У 1884 годзе меўся хлебазапасны магазін. У 1886 годзе ў Баханскай воласці Быхаўскага павета, 108 двароў, 755 жыхароў, царква, карчма, ветраны млын. У 1912 годзе існавала аднакласная царкоўнапрыхадское вучылішча. У 1924—1961 гадах цэнтр Вяліказімніцкага сельсавета. З 1959 года ў Слаўгарадскім раёне[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 330 чалавек[5]
  • 2010 год — 331 чалавек
  • 1999 год — 408 чалавек
  • 1910 год — 1200 чалавек[3]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы працуюць аддзяленне паштовай сувязі, АТС, сельскі клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, крама, ДУА «Зімніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа»[1].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі восенню 1943 года пры вызваленні раёна ад нямецкіх захопнікаў. У цэнтры вёскі.
  • Магіла санітаркі палявога шпіталю, якая загінула ў 1943 годзе ў час аднаго з баёў за вызваленне тэрыторыі раёна ад нямецкіх захопнікаў. На паўднёвай ускраіне вёскі.
  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У цэнтры вёскі, у скверы[6].

Страчаныя славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Зімні́ца, Зі́мніца Сярэ́дняя
  3. а б в Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с. 570
  4. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с.565
  5. КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА Архівавана 7 снежня 2013. (руск.)
  6. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с.552
  7. Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 254-55 (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]