Вялікая Сваротва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Вялікая Сваротва)
Вёска
Вялікая Сваротва
Свята-Троіцкая царква ў Вялікай Сваротве
Свята-Троіцкая царква ў Вялікай Сваротве
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
197 м
Насельніцтва
  • 50 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225323
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204883006
Вялікая Сваротва на карце Беларусі ±
Вялікая Сваротва (Беларусь)
Вялікая Сваротва
Вялікая Сваротва (Брэсцкая вобласць)
Вялікая Сваротва

Вялі́кая Сваро́тва[2] (трансліт.: Vialikaja Svarotva, руск.: Великая Своротва) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчана за 47 км на паўднёвы захад ад Баранавічаў, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі БаранавічыЛіда, на рацэ Сваротва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Палац Незабытоўскіх у Вялікай Сваротве. Малюнак Напалеона Орды.

У XIX—XX стагоддзях населены пункт вядомы як сяло Сваротва Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета. У 1823 годзе тут была пабудавана з цэглы і каменю праваслаўная Троіцкая царква, якую наведвала каля 1500 прыхаджан (1879). У 1879 годзе царкве належала каля 90 дзес. зямлі, у тым ліку ворыва 46 дзес. У 1886 годзе ў сяле дзейнічалі праваслаўная царква, царкоўна-прыходская школа.

У пачатку XX стагоддзя сяло, прыкладна 50 двароў, больш за 300 жыхароў. Побач з сялом знаходзіўся маёнтак Сваротва: 2 двары, каля 40 жыхароў.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Люшнеўскай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 21 двор, 240 жыхароў (1886)
  • 458 жыхароў (1939)
  • 280 жыхароў (1959)
  • 232 жыхары (1970)
  • 48 гаспадарак, 117 жыхары (2005)

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Рэшткі лядоўні

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Палац Незабытоўскіх (XIX ст.)

Зноскі

  1. https://map.nca.by
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]