Вялікія Канюшаны
(Пасля перасылкі з Вёска Вялікія Канюшаны)
Jump to navigation
Jump to search
Вёска
Вялікія Канюшаны
|
Вялікія Канюшаны — вёска ў Тарноўскім сельсавеце Лідскага раёна.
Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад г. Ліда.
Геалогія[правіць | правіць зыходнік]
З 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца Вялікаканюшанскае радовішча мелу. Паклад у выглядзе двух блокаў-адорвеняў прымеркаваны да марэннай тоўшчы сожскага зледзянення.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вопіс парафій Лідскага дэканату 1784 г. згадвае Вялікія Канюшаны як вёску ў складзе Беліцкай парафіі, уласнасць Статкевіча[1].
На пачатку ХХ ст. вёска ў Ганчарскай воласці Лідскага павета, 321 жыхар, 499 дзесяцін зямлі. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 вёска Ганчарскай гміны Лідскага павета, 66 жылых пабудоў, 365 жыхароў.
У 1954—65 — цэнтр сельсавета. Дзейнічала сярэдняя школа, аддзяленне сувязі.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1996 — 198 чал. (96 двароў)
- 2004 — 160 чал. (80 двароў)
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4
|