Галынец 1
Вёска
Галынец 1
| ||||||||||||||||||||||
Галыне́ц 1[1] (трансліт.: Halyniec 1, руск.: Голынец 1) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Буйніцкага сельсавета.
Размешчана за 6 км на паўднёвы захад ад Магілёва. Рэльеф раўнінны, на паўднёвы захад мяжуе з лесам. На поўначы цячэ рака Чарняўка (прыток р. Рудзея). Чыгуначная станцыя на лініі Магілёў — Асіповічы. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Гуслішча і далей па шашы Магілёў — Бабруйск[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з XVII стагоддзя. У 1679 годзе — сяло Галынцы, шляхецкая ўласнасць. У 1758 годзе налічвала 12 двароў[2].
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. У 1785 годзе — у складзе маёнтка Старыя Буйнічы Магілёўскага павета. У 1848 годзе — цэнтр маёнтка. У 1858 годзе мелася карчма.
Ва ўсіх дварах сяляне займаліся вырабам ільняной і пяньковай кудзелі і тканіны, а таксама драўлянага посуду і бытавых рэчаў. У 1888 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа, для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне. Паводле перапісу 1897 года — ў Вендаражскай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні[2].
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 26 красавіка 1919 года — у Гомельскай губерні РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР.
З 17 ліпеня 1924 года — у Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года — у Магілёўскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «1 Мая». У 1931 годзе пабудавана мураванае памяшканне для пачатковай школы. У 1932 годзе вёска атрымала электрычнае асвятленне[2].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 года была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі[2]. У вёсцы была расквартыравана частка 60-й рэзервовай мотамеханізаванай дывізіі вермахта[3]. 24 студзеня 1944 года 121-ы партызанскі полк разграміў варожы гарнізон у вёсцы, знішчыўшы каля 200 гітлераўцаў і спаліўшы склады, гараж і аўтамашыны. У гонар подзвігу партызан каля клуба ўстаноўлены абеліск[2]. Падчас Ямніцкага бою канцы чэрвеня 1944 года 113-ы партызанскі полк зрабіў няўдалую спробу блакаваць нямецкія войскі[3].
У 1990 годзе ў складзе калгаса «Маяк камунізму» (цэнтр — вёска Цішоўка). Размяшчаліся ферма буйной рагатай жывёлы, вытворчая брыгада, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, пачатковая школа, дзіцячы сад, магазін, клуб, аддзяленне сувязі[2].
У 2007 годзе дзейнічалі аддзяленне сувязі і клуб[2].
Планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Праект планіроўкі і забудовы распрацаваны ў 1979 годзе ў інстытуце «Магілёўграмадзянпраект». Вёска складаецца з працяглай крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Ад паўднёвага канца на паўночны захад адыходзіць кароткая прамалінейная вуліца. Забудавана двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. За 1,5 км на поўдзень — чыгуначная станцыя Галынец. На поўдні размешчаны сад, на паўночным захадзе — гаспадарчы сектар[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XVII стагоддзе:
- 1679 — сяло, шляхецкая ўласнасць[2].
- XVIII стагоддзе:
- XIX стагоддзе:
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2007 — 197 гаспадарак, 472 жыхары[2].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Зоя Прохараўна Цітова (1919—1995) — Герой Сацыялістычнай Працы.
- Пётр Яўсеевіч (XVII ст.) — іканапісец.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с Галынец I // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.
- ↑ а б Ямніцкі бой (1944) // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 650. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Галынец I // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галынец 1