Гарадок (Брагінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Гарадок
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
1 чалавек (2004)
СААТА
3203832021
Гарадок на карце Беларусі ±
Гарадок (Брагінскі раён) (Беларусь)
Гарадок (Брагінскі раён)
Гарадок (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Гарадок (Брагінскі раён)

Гарадо́к[1] (трансліт.: Haradok, руск.: Городок) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Малейкаўскага сельсавета.

Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

За 10 км на ўсход ад Брагіна, за 38 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), за 129 км ад Гомеля.

Водная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Вакол меліярацыйныя каналы.

Транспартная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін — Лоеў. Хаты драўляныя сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Гарадок», працавала гамарня. У складзе калгасу «Сцяг Леніна» (цэнтр — вёска Зарэчча).

Да 26 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Крыўчанскага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1930 год — 10 двароў, 50 жыхароў.
  • 1959 год — 184 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 1 двор, 1 жыхар.
  • 2006 год — 1 двор, 1 жыхар

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0