Гнезна (Ваўкавыскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Гнезна)
Аграгарадок
Гнезна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
144 м[1]
Насельніцтва
  • 508 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Паштовы індэкс
231901
Аўтамабільны код
4
Гнезна на карце Беларусі ±
Гнезна (Ваўкавыскі раён) (Беларусь)
Гнезна (Ваўкавыскі раён)
Гнезна (Ваўкавыскі раён) (Гродзенская вобласць)
Гнезна (Ваўкавыскі раён)

Гне́зна[2] (трансліт.: Hniezna, руск.: Гнезно) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Гнезнаўскага сельсавета. Размешчана на рацэ Рось за 7 км ад г. Ваўкавыска. Насельніцтва 523 чал. (2007).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Гнезна (пад назвай Гняздо) згадваецца ў XV стагоддзя як дзяржаўны маёнтак, які перайшоў у карыстанне Манівідаў. У 1449 вялікі князь Казімір перадаў «дворац Гняздо» Мікалаю Вашчылавічу. Пазней маёнтак зрабіўся прыватнай уласнасцю Шамятовічаў (Шэметаў). У 1524 яны пачалі будаўніцтва будову мураванага касцёла Святога Міхаіла Архангела — помніка готыкі.

Сядзіба, здымак да 1939

У 1555 Гнезна набыў Геранім Хадкевіч, які ажаніўся з Ганнай Шамятовіч. Па смерці Г. Хадкевіча, у 1561 яго дачка Альжбета і яе муж Шчасны Галоўчынскі ў 1574 перадалі частку маёнтку — фальварак Гнезна — Я. Алендскаму. Астатнюю частку ў 1597 атрымаў Марцін Акунь, у нашчадкаў якога ў 1629 маёнтак набыў гарадзенскі падсудак Яўстах Кірдзей, нашчадкі якога валодалі ім да 1712. Па смерці М. Кірдзея (відаць, бяздзетнага) маёнтак адыйшоў да яго пляменнікаў Ромераў, якія ў 1730 выкупілі ў Алендскіх фальварак і такім чынам аб’ядналі гнезнаўскія ўладанні.

У XVIIXVIII стст. Гнезна мела статус мястэчка, ядром якога стала тэрыторыя вакол касцёла. У 1787 да бакавага ўвахода касцёла прыбудавалі рызніцу. У XVIIXIX стст., часам у пач. XX было вядома пад назвай Гнезная.

Касцёл Святога Міхаіла. Малюнак Н. Орды

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Гнезна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. У 1-й пал. XIX ст. мястэчка перайшло ў валоданне Тарасовічаў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Гнезна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства.

У 1939 Гнезна ўвайшло ў БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 28 ліпеня 1967 года цэнтр сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Сядзібна-паркавы комплекс Тарасовічаў

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]