Гнесічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Гнесічы)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Гнесічы
Гнесічы.jpg
Гнесічы. Мост праз р. Нёман.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
~ 1424
Насельніцтва
137 чалавек (2010)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
Паштовы індэкс
231428
Аўтамабільны код
4
Рака
Нёман
Аўтобусны прыпынак
Гнесічы
Аддзяленне паштовай сувязі
Гнесічы на карце Беларусі ±
Гнесічы (Беларусь)
Гнесічы
Гнесічы (Гродзенская вобласць)
Гнесічы

Гне́січы[1] (трансліт.: Hniesičy, руск.: Гнесичи) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Шчорсаўскага сельсавета. Побач знаходзіцца Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр, адзін з самых старадаўніх у Беларусі.

Геаграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана па левы бок ад р. Нёман, манастыр — па правы бок. Транспартныя сувязі па аўтамабільнай дарозе з Навагрудкам. Маецца канцавы аўтобусны прыпынак на маршруце Навагрудак — Гнесічы — Навагрудак (нештодзённыя рэйсы).

З гісторыі[правіць | правіць зыходнік]

Старажытнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вынікі археалагічных абследаванняў паказваюць, што першае пасяленне людзей у гэтай мясцовасці існавала ў першабытнаабшчынным часе, задоўга да ўтварэння Гнесічаў. Па правы бок ад р. Нёман знойдзена стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў, якая адносіцца да 42 тысячагоддзяў да н. э.

У Сярэднявеччы[правіць | правіць зыходнік]

У XII ст. у Панямонні ўтварылася Навагрудскае княства, у яго ўваходзіла і мясцовасць, дзе размешчаны Гнесічы. У сярэдзіне XIII ст., калі для славян і балтаў узнікла пагроза з боку Лівонскага ордэну і мангола-татарскага нашэсця, гэтае княства стала часткай зямель, з якіх склалася новая цэнтралізаваная дзяржаваВялікае Княства Літоўскае, у далейшым яно аб'яднала ўсе княствы Беларусі і Літвы.

Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, каля 1260 года сын першага вялікага князя ВКЛ МіндоўгаВойшалк (вялікі князь літоўскі ў 12641267) — заснаваў манастыр «на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Навагрудкам, і там жыў»[2]. Згодна царкоўнаму паданню, манастыр быў заснаваны ў сярэдзіне XIII ст. прападобным ігуменам Елісеем.

Паводле падання, манастыр быў заснаваны на тым жа месцы, дзе ён знаходзіцца цяпер. Але археалагічныя абследаванні ля Гнесічаў сляды старадаўняга манастыра не выявілі. Дакументальныя звесткі аб месцазнаходжанні манастыра захаваліся з XVI ст., яны сведчаць, што манастыр знаходзіўся ў в. Лаўрышава, побач з Гнесічамі. У выніку археалагічных раскопак у Лаўрышаве, якія вялі Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі, зроблена выснова, што манастыр размяшчаўся там з часу заснавання (XIII ст.). Лаўрышаўскі манастыр з'яўляўся адным з важнейшых духоўных цэнтраў беларускіх зямель з часу ўтварэння ВКЛ.

Гнесічы згадваюцца ў «Абмежаванні спрэчных земляў Лаўрышаўскага манастыра, якое выканана навагародскім намеснікам Петрашам Мантыгірдавічам па загадзе вялікага князя Вітаўта». Арыгінал дакумента не захаваўся, у копіі (1711 года) пададзена дата 15 чэрвеня 1398 г., аднак гісторыкі лічаць яе памылковай з-за разыходжання з іншымі звесткамі ў дакуменце. Таму дакумент можа быць датаваны прыблізна: кан. XIV — пач. XV ст., пасля 1392 г. (пачатак вялікага княжэння Вітаўта)[3]. Даследчыкі мяркуюць, што найбольш верагодны год складання дакумента — 1424:[4]

«А шъто монастырская пашня, поля и чашъчо и поросъли и ограничили есьмо монастырскую земълю по реку Боловячу, липу Лопату и по дорогу мимо Сенъну, а по заднюю Стругу по Русечъ, а по дорогу, што од Гнесичъ лежитъ у Самойловичъ островъ, у тое бы все монастыръское князя великого людемъ не надобе усътупатисе.» (Старабелар.)

Абмежаванне спрэчных земляў Лаўрышаўскага манастыра[5].

У Новы час[правіць | правіць зыходнік]

З 1 ліпеня 1569 г. мясцовасць ў выніку аб'яднання ВКЛ з Польскім Каралеўствам — у створанай Рэчы Паспалітай.

З 1795 г., у выніку ІІІ падзелу Рэчы Паспалітай — у Расійскай імперыі.

У 1836 г. манастыр у Лаўрышаве быў зачынены, а ў 19131915 і затым у 2007 г. адноўлены ля Гнесічаў.

У Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З 25 сакавіка 1918 года вёска — у абвешчанай БНР; з 1 студзеня 1919 — у ССРБ, з 27 лютага 1919 — у ССРЛБ. Пасля савецка-польскай вайны паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. — у Польшчы, у Нягневіцкай гміне Навагрудскага павета. З 1939 г. у БССР, з 1940 у Лаўрышаўскім сельсавеце Любчанскага, з 1956 — Навагрудскага раёнаў. З 1959 у Шчорсаўскім сельсавеце. У складзе калгаса «Звязда» імя 50-годдзя СССР. Працавалі пачатковая школа, магазін.

Сучасныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы дзейнічаюць (станам на 2015 год):

  • крама тавараў паўсядзённага попыту «Родны кут»
  • гасцініцы «Гасціны двор» і «Манастырская сядзіба» Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2010 год — 137 жыхароў
  • 2008 — 86 двароў, 140 жых.
  • 1999 — 208 жых.

Помнікі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Пераклад са старажытнарускай мовы паводле артыкулу: Краўцэвіч, А. К. Войшалк (1264 — 1267 г.). Інтэлігент на троне // pawet.net. — 2008. — 27 чэрвеня.
  3. Котельников, А. Вклады в Лавришевский монастырь от основания (ок. 1250 г.) до принятия унии в 1596 г. / А. Котельников // bogoslov.ru. — 2012. — 23 ноября. — Дата доступа: 14.09.2016. (руск.) 
  4. Гудмантас, К. «Натыфікацыя пра Лаўрышаўскі манастыр, выпісаная са старой летапіснай хронікі» Дзяметрыя Занкевіча. Даследаванне і публікацыя крыніцы / К. Гудмантас, А. Рычкоў // Архэ. Пачатак. — 2016. — № 2. — С. 329—349.
  5. Обмежевание спорных земель Лавришовского монастыря, произведенное Новгородским наместником Петрашем Монтигирдовичем, по приказанию великого князя Витовта // Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. — Т. 11.Вильна: Типография А. В. Сырнина, 1880. — С. 3—4. (руск.) 
  6. Мацкевіч Баляслаў Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск : БелЭн, 2000. — Т. 10 : Малайзія — Мугаджары. — С. 230.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]