Градзянка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Градзянка)
Вёска
Градзянка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
158 м
Насельніцтва
0,44 тыс. чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2235
Паштовы індэкс
213725
Аўтамабільны код
6
СААТА
7248806016
Градзянка на карце Беларусі ±
Градзянка (Беларусь)
Градзянка
Градзянка (Магілёўская вобласць)
Градзянка

Градзя́нка[1] (трансліт.: Hradzianka, руск.: Гродянка) — вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі за 47 км ад горада Асіповічы. Канцавая станцыя чыгуначнай галіны ад станцыі Верайцы. Адміністрацыйны цэнтр Градзянскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва, магчыма, паходзіць ад слова град або grod (замак, умацаванне). Старажылы вёскі называюць яе з націскам на першы склад. На карце 1866 года тут знаходзілася паселішча Градзянец. У 1930-я гады да Градзянца прымыкала селішча Рабінаўка. За чыгункай знаходзілася паселішча Ульянаўка[2].

Градзянка ўзнікла ў канцы XIX ст. дзякуючы лесараспрацоўкам. Спачатку складалася з аднаго двара і 7 жыхароў.

На пачатку XX ст. паселішча вядома як вёска Градзянка Пагарэльскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З пачатку XX ст. на Ігуменшчыне знаходзілся маёнтак княгіні Магдалены Радзівіл, ёй належалі лясныя ўгоддзі. Мужам Магдалены Мікалаем Радзівілам была заснавана лесапільня, а для гандлю лесам пабудавана чыгунка Верайцы — Градзянка працягласцю 34 кіламетры. У канцы 1911 года з’явілася станцыя Градзянка[3].

З 27 верасня 1935 года Градзянка — рабочы пасёлак, з 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, у 19441954 гадах — у Бабруйскай вобласці. У пасёлку працаваў леспрамгас, меліся сямігадовая школа, клуб, магазін, аптэка, склад збожжа.

У гады вайны Градзянка знаходілася пад акупацыяй. 15 жніўня 1941 года нямецка-фашысцкімі захопнікамі было расстраляна 149 яўрэяў — жыхароў пасёлка. У наваколлі пасёлка дыслацыравалася 1-я Асіповіцкая партызанская брыгада пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза Мікалая Піліпавіча Каралёва[4]. У сакавіку 1942 года партызаны напалі на нямецкі гарнізон, які стаяў каля Градзянкі. У адказ карнікі спалілі пасёлак і знішчылі 350 мірных жыхароў. Фашысты таксама спалілі і суседнія вёскі Макаўе і Палядкі.

Асноўнымі прадпрыемствамі ў Градзянцы з’яўляліся лясніцтва, лесапункт, філіял Асіповіцкай фабрыкі канцтавараў. У першай палове 1990-х мясцовы лесаўчастак быў рэарганізаваны і згарнуў вытворчасць[5][6]. У лютым 2002 года рабочы пасёлак Градзянка пераўтвораны ў вёску[7]. Колькасць насельніцтва ў 2009 годзе складала больш за 440 чалавек.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1917 — 67 двароў і 359 жыхароў, 10 двароў і 35 жыхароў на чыгуначнай станцыі
  • 1926 — 70 двароў і 400 жыхароў
  • 1940 — 260 двароў і 800 жыхароў
  • 1969 — 1300 жыхароў
  • 1990 — 990 жыхароў
  • 1995 — 800 жыхароў[8]
  • 1997 — 700 жыхароў[9]
  • 2002 — 600 жыхароў
  • 2009 — 440 жыхароў

Сацыяльная сфера[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдняя школа, клуб, амбулаторыя, пошта, аддзяленне банка. Чыгуначная станцыя Градзянка з’яўляецца дзеючай, штодня курсіруюць дзве пары груза-пасажырскіх цягнікоў Асіповічы — Градзянка.

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Васіль Міхайлавіч Хацько (1967—1987) — малодшы сяржант, загінуў пры тушэнні самалёта з боепрыпасамі ў Афганістане, пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зopкі і медалямі «За баявыя заслугі» і «Воіну-інтэрнацыяналісту». Яго імем названа адна з вуліц вёскі[10].
  • Хаім Аронавіч Чэрчас (1916—1992) — беларускі хімік-арганік. Доктар хімічных навук (1967), прафесар (1969).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Нина Викторчик.. Как правильно: Гродзянка или Гродянка?. Асіповіцкі край № 43.(недаступная спасылка)
  3. Осиповичи — Верейцы — Гродзянка (руск.). Асіповіцкі край.(недаступная спасылка)
  4. Асіповіцкі край партызанскі. Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт.(недаступная спасылка)
  5. У канцы чыгункі. Звязда (20 кастрычніка 2009).(недаступная спасылка)
  6. Лес ёсць, цэгла ёсць, а гаспадара няма. Белорусская нива (14 студзеня 2012).(недаступная спасылка)
  7. Решение Могилёвского областного Совета депутатов от 13.02.2002 N 17-4 «Об изменении статуса рабочего посёлка Гродзянка Осиповичского района и упразднении Гродзянского поселкового Совета, об образовании Гродзянского сельсовета...» (руск.). Беларускі прававы партал.
  8. Беларусь 1995.
  9. а б в БелЭн 1997.
  10. Памяці вяскоўца. Асіповіцкі край.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 386. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Градзянка // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 240. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 22. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Ліст карты N-35-94. Выданне 1982 года. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]