Грэбенка (вёска)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Грэбенка)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Грэбенка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
21 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовы індэкс
223070
Аўтамабільны код
5
Грэбенка на карце Беларусі ±
Грэбенка (вёска) (Беларусь)
Грэбенка (вёска)
Грэбенка (вёска) (Мінская вобласць)
Грэбенка (вёска)

Грэ́бенка[1] (трансліт.: Hrebienka, руск.: Гребенка) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на дарозе H9043. Уваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавета. Недалёка ад вёскі працякае рака Грэбенка.

Вёска складаецца з дзвюх частак, якія жыхары называюць першая Грэбенка і другая Грэбенка. На захадзе ад вёскі знаходзіцца лес кайкаўскага лясніцтва. Пастаянных жыхароў мала, большасць жыхароў свае дамы выкарыстоўвае як дачы. У вёсцы ёсць прыпынак. Крамы няма, ходзіць аўталаўка.

Лес Кайкаўскага біялагічнага заказніка, на захадзе ад Грэбенкі. Снежань 2014 года

Тапонім[правіць | правіць зыходнік]

Верагодна назва вёскі паходзіць ад назвы аднайменнай рэчкі, якая працякае побач. Аднак ёсць версія, што гэта рацэ дала назву вёска. Паходжанне самога тапоніма невядома.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На 0,2 км на поўдзень ад вёскі ёсць курганны могільнік X—XIII стагоддзяў. Дзве часткі першай Грэбенкі да сярэдзіны XX стагодздзя былі дзвюма рознымі вёскамі. Першая частка называлася п. Міханавіцкі, другая — в. Грэбенка. Аднак непадалёк знаходзілася в. Міханавічы і ў мэтах пазбягання блытаніны гэтыя вёскі былі аб'яднаныя пад адной назвай — Грэбенка. У вёсцы да другой паловы XX стагоддзя была стайня, кароўнік і грамадская баня. Пазней у вёсцы застаўся толькі кароўнік, які стаў цялятнікам і праіснаваў да 2006 года. Цяпер на тым месцы поле ніякіх рэшткаў гэтага будынка няма, аднак засталася воданапорная вежа. А ў 2007 годзе ў першай частцы вёскі памянялі слупы ЛЭП. Замест старых драўляных слупоў з'явіліся новыя ўжо бетонныя, на некаторых з іх ёсць ліхтары. У другой частцы вёскі слупы змяніліся толькі ў 2008 годзе, але там да ўстаноўкі новых ужо былі бетонныя слупы. Таксама замест аднаго трансфарматара на вёску ў 2007 годзе стала два.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

У апошнія гады вёска зведала змены. Было прададзена дзесяць пустых палёў пад дачную забудову. У цяперашні час на большасці ўчасткаў вядуцца будаўнічыя працы. На двух з іх ужо ёсць недабудаваныя жылыя дамы.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2010 год — 21 жыхар
  • 2004 год — 22 жыхары
  • 1999 год — 28 жыхароў

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы ў 2014 годзе з'явілася невялікая лесапільня. Таксама ў вёсцы маецца вытворчасць бетонных платоў. У другой частцы вёскі маюцца некалькі паляўнічых хатак.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы пралягае дарога Н-9043, аднак пасялковай яна не з'яўляецца. Некалькі разоў на дзень у вёску прыбывае прыгарадны аўтобус. Першая частка вёскі ўяўляе сабой вуліцу з двухбаковай забудовай сядзібнага тыпу, на ўсходзе размяшчаецца дарога Н-9043, на якой размешчаны прыпынак, дарога не асфальтаваная. Другая частка вёскі ўяўляе сабой аднабаковую забудову сядзібнага тыпу, маецца два катэджы. Пасялковай з'яўляецца дарога Н-9043, аднак у канцы гэтай частцы вёскі маецца яшчэ адна дарога паміж вёскай і лесам.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Часам вёску Грэбенка па памылцы называюць «Грабёнка».

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]