Друцк (аграгарадок)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Друцк)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Друцк
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Вышыня цэнтра
211 м
Насельніцтва
264 чалавекі (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2136
Паштовы індэкс
211076
Аўтамабільны код
2
Друцк на карце Беларусі ±
Друцк (аграгарадок) (Беларусь)
Друцк (аграгарадок)
Друцк (аграгарадок) (Віцебская вобласць)
Друцк (аграгарадок)

Друцк[1] (трансліт.: Druck, руск.: Друцк) — аграгарадок у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Талачынскага сельсавета. На левым беразе р. Друць, паблізу дзядзінца колішняга горада Друцка, на месцы яго пасада. За 10 км на паўднёвы ўсход ад Талачына, 134 км ад Віцебска, 7 км ад чыгуначнай станцыі Талачын, за 1 км ад шашы Талачын—Круглае.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад Друцк упершыню ўпамінаецца пад 1092 годам. З другой палавіны 12 ст. сталіца Друцкага княства. З першай палавіны 14 ст. горад увайшоў у склад ВКЛ, уладанне князёў Друцкіх. У 16 ст. ў час войн з Маскоўскай дзяржавай Друцк неаднаразова пераходзіў з рук у рукі, некалькі разоў быў разрабаваны маскоўскімі войскамі. Да 17 ст. цераз горад праходзіў прамы шлях на Маскву. У канцы 17 ст., праязджаючы цераз Друцк, сакратар пасольства Свяшчэннай Рымскай Імперыі І. Г. Корб у «Дзённіку падарожжа ў Масковію» адзначыў заняпад Друцка.

Цяперашняе паселішча стаіць на месцы пасада старажытнага Друцка, недалёка ад яго дзядзінца.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1971 год — 73 гаспадаркі, 328 чалавек
  • 1991 год — 260 чалавек
  • 1999 год — 294 чалавекі
  • 2010 год — 264 чалавекі

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Камбінат бытавога абслугоўвання, школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Палац сям'і Гардзялкоўскіх у маёнтку Друцк, фота пачатку XX ст.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква Святога Мікалая
  • Сядзіба Гардзялкоўскіх

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]