Жабенцяі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Жабенцяі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
0,952408[1] км²
Насельніцтва
118 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовыя індэксы
211235
Аўтамабільны код
2
Жабенцяі на карце Беларусі ±
Жабенцяі (Беларусь)
Жабенцяі
Жабенцяі (Віцебская вобласць)
Жабенцяі

Жабенцяі́[2] (трансліт.: Žabienciai, руск.: Жебентяи) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 95,2408 га[1]. За 14,5 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 21 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згадваецца ў XV ст. як зямля Жыбенцяі, маёмасць Васіля Квасінскага ў Віцебскай зямлі Вялікага Княства Літоўскага. У 1494 годзе зямлю Жыбенцяі купіў намеснік мцэнскі і любуцкі Багдан Сапежыц і атрымаў пацвярджэнне вялікага князя літоўскага Аляксандра.

У 1635 годзе Жабенцяі вядомы як уласнасць пана Базыля Шапкі ў Віцебскім ваяводстве. У 1670 годзе каралеўшчына, тут 27 сялян-гаспадароў, кожны меў 1/2 службы. Плацілі 50 коп чыншу. Было 11 бабылёў, кожны меў агарод, бабылі ад плацяжоў былі вызвалены, неслі замкавую службу. У пачатку 18 стагоддзя прыватная ўласнасць віцебскіх базыльян. У час Паўночнай вайны вёска была спустошана і разрабавана, што выклікала вялікую смяротнасць насельніцтва, таму ў 1712 годзе віцебскі падкаморы Адам Кісель вызваліў жыхароў ад воінскай павіннасці.

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губернях. У 1863 годзе Жабенцяі ў складзе казённага маёнтка Пурыза. У 1905 годзе вёска належала Курынскаму сельскагаспадарчаму таварыству, якое мела 1559 дзесяцін зямлі.

У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Пышнякоўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1931 годзе ў вёсцы арганізаваны калгас. У ім працавала кузня. У 1940 годзе ў Жабенцяі пераселены жыхары населеных пунктаў Ляхі і Сонькава. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца снежня 1943 года вёска акупіравана нацысцкімі войскамі, якія ў час карнай аперацыі знішчылі тут 15 двароў і загубілі 3 мірных жыхароў. Вывезены на прымусовыя работы ў Германію 7 жыхароў. На франтах загінулі 12 вяскоўцаў і 2 у партызанскай барацьбе.

Да 22 снежня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Ботаніцкага сельсавета[3]. З 22 снежня 1960 года ў Бабініцкім сельсавеце Суражскага, з 20 студзеня 1960 года Віцебскага раёнаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 13 двароў, 33 жыхары (1905)
  • 21 двор, 99 жыхароў (1941)
  • 115 гаспадарак, 263 жыхары (1997)
  • 104 гаспадаркі, 216 жыхароў (2003)
  • 51 гаспадарка, 118 жыхароў (2018)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У 2018 годзе ў вёсцы працаваў магазін.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Решение Витебского районного Совета депутатов 30 ноября 2017 г. № 175 «Об установлении границ сельских населенных пунктов Витебского района Витебской области и признании утратившими силу некоторых решений Витебского районного Совета депутатов» (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]