Жмуркава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Жмуркава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
0,090929[1] км²
Насельніцтва
  • 13 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212806056
Жмуркава на карце Беларусі ±
Жмуркава (Беларусь)
Жмуркава
Жмуркава (Віцебская вобласць)
Жмуркава

Жму́ркава[2] (трансліт.: Žmurkava, руск.: Жмурково) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 9,0929 га[1]. За 2 км на поўнач ад Віцебска, 5,2 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 19 стагоддзя вёска Сакалова (яна ж Жмуркава) вядома ў складзе маёнтка Падбярэззе ў Віцебскім павеце Віцебскай губерні, уласнасць князёў Агінскіх. У 1846 годзе прыватная ўласнасць палкоўніка ў адстаўцы памешчыка Мікалая Лянковіча. У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Мішкаўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе вёска належала Падбярэзскаму сельскагаспадарчаму таварыству. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Ялагаўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе вясковыя дзеці наведвалі працоўную школу 1-й ступені за 1 км ад сяла Альгова. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. З 16 красавіка 1954 года ў Бабініцкім сельсавеце. У 2003 годзе вёска знаходзілася ў складзе ЗАТ «Альгоўскае».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 11 рэвізскіх душ (1834)
  • 2 двары, 18 жыхароў (1847)
  • 1 двор, 25 жыхароў (1905)
  • 10 двароў, 54 жыхары (1926)
  • 2 гаспадаркі, 6 жыхароў (1997)
  • 3 гаспадаркі, 5 жыхароў (2003)
  • 3 гаспадаркі, 6 жыхароў (2018)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]