Заазер’е (Лагойскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Заазер’е
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 159 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Паштовыя індэксы
223111
Аўтамабільны код
5
СААТА
6232846021
Заазер’е на карце Беларусі ±
Заазер’е (Лагойскі раён) (Беларусь)
Заазер’е (Лагойскі раён)
Заазер’е (Лагойскі раён) (Мінская вобласць)
Заазер’е (Лагойскі раён)

Заазе́р’е[1] (трансліт.: Zaazierje, руск.: Заозерье) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лагойскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца як маёнтак ва ўдзельным Лагожскім княстве. У першай палове XV ст. гэта быў маёнтак ва ўладанні пана Судзімонта Доргевіча, у 1448 г. пасля яго смерці маёнтак зрабіўся ўласнасцю яго сына Алехны. У пачатку XVI ст. буйны феадал Васіль Тышкевіч купіў частку двара Заазер’е ва ўдавы Пятра Белага княжны Ганны Аляксандраўны Гальшанскай. У 1570 г. Заазер’е было ўласнасцю Еўстафія Серафіма Тышкевіча — сына Васіля Тышкевіча. У XVIII ст. Заазер’е лічылася вёскай, было цэнтрам маёнтка, уладаннем віленскага каталіцкага капітула, у другой палове XVIII ст. перайшло ва ўласнасць Тызенгаўза, пазней — Тышкевічаў.

Расійская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1811 г. вёска, 111 рэвізскіх душ мужчынскага пола, уладанне графа Іосіфа Тышкевіча. У 1866 г. адносілася да Лагойскага праваслаўнага прыхода Свята-Мікалаеўскай царквы. У 1870 г. вёска, 116 рэвізскіх душ мужчынскага пола ў Лагойскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1875 г. адкрыта школа граматы, меўся хлебазапасны магазін. На пачатку XX ст. да Загаранскай сельскай грамады адносіліся 2 вёскі: Падонкі і Заазер’е, у 1905 г. у яе ўваходзілі 29 гаспадарак Заазер’я, якія мелі 426,5 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 65 двароў, 650 жыхароў, у 1917 г. 17 двароў, 443 жыхары.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У 1941 г. 79 двароў, 316 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 2 двары, загубілі 6 жыхароў, вывезлі ў Германію 22 вяскоўцаў, 23 загінулі на фронце, 6 у партызанскай барацьбе. У 1969 г. 117 двароў, 382 жыхары.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2010 г. — 159 чал.
  • 2003 г. — 176
  • 1999 г. — 196
  • 1969 г. — 382
  • 1941 г. — 316
  • 1917 г. — 443
  • 1909 г. — 650

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 1-я. — Мн., 2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]