Заазер’е (Акцябрскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Заазер'е
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
11
Насельніцтва
19[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2357
Паштовы індэкс
247301
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240808031
Заазер'е на карце Беларусі ±
Заазер’е (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Заазер’е (Акцябрскі раён)
Заазер’е (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Заазер’е (Акцябрскі раён)

Заазе́р'е[2] (трансліт.: Zaazierje, руск.: Заозерье) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ламавіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 10 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 240 км ад Гомеля, 14 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На захад ад вёскі — возера Заазерскае.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на ўсходзе далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. Працуе крама.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як засценак у складзе маёнтка Рудабелка. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. У 1873 годзе барон А. Я. Урангель здаў засценак у арэнду на 12 гадоў, але ў 1882 годзе новы ўладальнік — генерал-маёр О. Ф. Ліліенфельд — прадаў Заазер'е разам з засценкам Гаток некалькім асобам рознага саслоўя. На 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

У 1921 годзе адкрыта школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Ударнік», працавалі паравы млын, крупарушка, гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 1 двор і забілі 19 жыхароў. 8 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 11 двароў, 19 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 27 двароў, 277 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 35 двароў, 263 жыхары.
  • 1917 год — 307 жыхароў.
  • 1924 год — 60 двароў.
  • 1940 год — 70 двароў.
  • 1959 год — 180 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 30 двароў, 46 жыхароў.
  • 2004 год — 21 двор, 37 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]